Знайсці
20.09.2019 / 10:235РусŁacБел

Лукашэнка запатрабаваў скараціць колькасць ільнозаводаў у Віцебскай вобласці

Колькасць ільнозаводаў у Віцебскай вобласці неабходна аптымізаваць у адпаведнасці з пасяўнымі плошчамі. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў пры наведванні ААТ «Карэлічы-Лён», піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы быў праінфармаваны аб структуры льнаводчай галіны ў Гродзенскай вобласці, дзе лён высейваюць на 7 тыс. гектарах, а перапрацоўваюць два мадэрнізаваныя льнозаводы.

У сувязі з гэтым кіраўнік краіны пацікавіўся сітуацыяй у іншых рэгіёнах, у прыватнасці ў Віцебскай вобласці. «Навошта восем заводаў на 13 тыс. гектараў?» — задаў пытанне Аляксандр Лукашэнка і даручыў разабрацца, пры неабходнасці скараціць іх лік.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930