Знайсці
20.09.2019 / 09:364РусŁacБел

Новы нумар «Нашай гісторыі»: карона Вітаўта

Выйшаў вераснёўскі нумар «Нашай гісторыі» — 14-ы ад пачатку выхаду агулам. Напачатку пра тое, што асабіста мяне найбольш зачапіла.

Карона Вітаўта: нечаканым адкрыццём пра яе дзеліцца кандыдат гістарычных навук з Масквы Сяргей Палехаў. Вітаўт і стаў цэнтрам гэтага нумара.

Элем Клімаў: чалавек, які зняў беларускі апакаліпсіс. Нарыс пра яго напісаў Аляксей Бацюкоў.

Гісторыя Homo sapiens завяршаецца? Ён можа стаць рабом вышэйшага інтэлекту. Пра новую кнігу Юваля Харары піша Максім Маханькоў.

Дзеці Ясеніна. Паэт быў шчодры на каханне, а дзеці — розныя. Піша Ганна Севярынец.

Без бензіну, запчастак і дысцыпліны. «Непобедимая и легендарная» на маршы ў Заходнюю Беларусь. Рассакрэчаныя дакументы пра стан Чырвонай арміі ў 1939 годзе публікуе Зміцер Дрозд.

Чаму кіраўнікі дзяржаў не заўважаюць, недаацэньваюць відавочныя пагрозы? Чаму, напрыклад, савецкі дыктатар Іосіф Сталін перад пачаткам вайны СССР з Германіяй у чэрвені 1941 года быў такім сляпым? За апошнія дзесяцігоддзі рассакрэчана і апублікавана шмат дакументаў, датычных Другой сусветнай вайны. Дзякуючы гэтаму многае стала больш зразумелым, у тым ліку і псіхалагічныя моманты. Пра гэта піша ў сваім артыкуле Ігар Лялькоў.

Падзабыты герой Андрэй Вусаў: рэкорд танкіста-беларуса дагэтуль непераўзыдзены.

Чарговы артыкул найлепшага знаўцы беларускай і літвінскай кухні доктара гісторыі Алеся Белага: гэтым разам пра рыбу-сяляву, гарачы шакалад і клёцкі з душамі.

А таксама пра падпольную семінарыю, якая існавала ў савецкі час у Ляхавіцкім раёне, пра бунт у Барысаве, пра цуд ва Уруччы — парк валуноў, пра дзеяча, якому зоркі Давіда бачыліся ў рашотках мінскіх балконаў.

І ўжо традыцыйна на радасць дзецям і падлеткам — коміксы: гэтым разам «СуперБеларусь» і «Пластыляндыя».

Вось змест:

Дык падпісвайцеся, і будзеце штомесяц чытаць захапляльнае беларускамоўнае выданне. «Наша гісторыя» апавядае пра беларускую гісторыю цікава, а пра сусветную — з беларускіх пазіцый.

Нагадаю, што праз падпіску — самая нізкая цана на наша выданне.

Падпіска на месяц каштуе 4,77 рубля, на паўгода — 28,62 рубля. За паўгода падпіскай вы ашчадзіце 5 рублёў. А для нас падпіска таксама найбольш выгадная.

А хто не падпісаны, той хай пытаецца часопіс у шапіках і крамках «Белсаюздруку» або на поштах. А таксама вось агульны спіс кнігарань, дзе можна знайсці наш часопіс у розных гарадах:

Мінск

Symbal.by (пр. Машэрава, 18)

«Мой модны кут» (Цэнтр Маскоўска-Венскі, павільён 333 — гэта каля ЦУМа, метро Якуба Коласа, пр. Незалежнасці 58)

«Рагна» (Сухая, 4, метро Фрунзенская)

«Акадэмкніга» (на станцыі метро Акадэмія навук)

Філія «Акадэмкнігі» на Багдановіча, 46

Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45

«Галіяфы» (Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе)

Кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б

«Кніжная шафа» (Дзяржынскага, 9)

ды іншыя

Поштай ці з дастаўкай на дом

вы можаце яго замовіць праз Symbal.by, Halijafy.by, Knihi.byKniger.by, Akademkniga.by, Ragna.by.

Гродна

«Цудоўня» (Кірава, 3)

ды іншыя

Брэст

«Князь Вітаўт» (Савецкая, 55)

ды іншыя

Гомель

«Кніжны свет» (пр. Леніна, 45) 

Віцебск

«Светач» (Кірава, 10)

ды іншыя

Магілёў

«Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48)

ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (Горкага, 31).

Баранавічы

«Кнігі» (вул. Савецкая, 73)

Маладзечна

«Спадчына» (вул. Прытыцкага, 7) 

Ліда

«Кніжны свет» (пр. Перамогі, 33) 

Наваполацк

«Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145) 

«Усход» (вул. Кірава, 4) 

Пінск

«Мой модны кут» (вул. Леніна, 31)

Вільня

Пабачыць можна ў шапіку беларускай парафіі касцёла ў Зарэччы (Ужупіс), ён працуе ў нядзелі, падчас службы. 

Варшава

Пабачыць можна ў Беларускім доме (13/3, Wiejska).

Нагадваем, што часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

Падпісны індэкс 00469

Прычым па падпісцы часопіс абыходзіцца танней, чым у крамах і кіёсках.

Якія прынцыпы часопіса

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

Андрэй Дынько

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031