Знайсці
20.09.2019 / 08:5510РусŁacБел

У Расіі прыдумалі эфектыўны спосаб барацьбы з ухілістамі ад арміі

Фота Сяргея Гудзіліна

Мінабароны Расіі распрацавала папраўкі ў палажэнне аб воiнскiм улiку, якія дазволяць ваенкаматам браць на ўлік юнакоў, якія жывуць не па месцы прапіскі. Пра гэта паведамляюць «Известия» са спасылкай на тэкст паправак і крыніцы ў міністэрстве.

Зараз у правілах воінскага ўліку прапісана, што ён вядзецца па месцы жыхарства або пастаянным месцы знаходжання чалавека. Гэта палажэнне вырашылі дапоўніць фармулёўкай «у тым ліку не пацверджаным рэгістрацыяй».

«Фактычна пражываючых» будуць выяўляць па месцы іх працы або вучобы — установы і арганізацыі абавяжуць паведамляць аб патэнцыйных прызыўніках у камісарыяты.

Выданне піша, што такая мера выкараніць асноўны спосаб ўхілення ад войска, а таксама аблегчыць паступленне ў ваенную ВНУ і на службу па кантракце тым, у каго праблемы з рэгістрацыяй.

Меркавана папраўкі ўступяць у сілу ў канцы 2019 года.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031