Знайсці
20.09.2019 / 08:538РусŁacБел

Еўракамісія падрыхтавала праект рашэння аб візавым пагадненні з Беларуссю

Еўракамісія вынесла падпісанне пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю на разгляд рабочых органаў Рады ЕС. Дакумент павінен ухваліць Еўрапарламент і Еўрарада, пасля чаго Рада ЕС павінна прыняць рашэнне кваліфікаванай большасцю галасоў. І ўжо пасля гэтага пагадненне будзе падпісана Мінскам і Бруселем, піша tut.by.

Сам праект дамовы «Аб прыняцці рашэння па заключэнні пагаднення паміж Еўрапейскім Саюзам і Рэспублікай Беларусь аб спрашчэнні выдачы візаў» быў падрыхтаваны яшчэ 30 жніўня, але з'явіўся ў базе нарматыўных актаў ЕС 18 верасня.

Праект уяўляе сабой нарматыўны дакумент для заключэння пагаднення.

Пагадненне па спрашчэнні візавага рэжыму прадугледжвае зніжэнне цаны віз да 35 еўра і прыняцце рашэнне аб выдачы візы ў тэрмін да 10 дзён (у выпадку дадатковай праверкі тэрмін выдачы можа павялічыцца да 30 дзён).

  • Акрамя таго, у дакуменце прапісаныя катэгорыі, для якіх выдача «шэнгену» будзе бясплатнай:
  • дзеці ў веку да 12 гадоў;
  • школьнікі, студэнты і суправаджаючыя іх настаўнікі або выкладчыкі, якія ажыццяўляюць паездкі ў навучальных або адукацыйных мэтах;
  • даследчыкі - грамадзяне трэціх краін, якія ажыццяўляюць паездкі ў мэтах правядзення навуковых даследаванняў;
  • прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый у веку да 25 гадоў, якія ўдзельнічаюць у семінарах, канферэнцыях, спартыўных, культурных або адукацыйных мерапрыемствах, якія арганізуюцца некамерцыйнымі арганізацыямі.

Цяпер усё ўпіраецца ў тэрміны падпісання. Пасля падпісання пагаднення ўсімі бакамі, яно ўступіць у сілу першага чысла другога месяца пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі.

Аднак ужо ў лютым 2020 года пачнуць дзейнічаць новыя правілы выдачы візаў Еўрасаюзам. Калі Беларусь і ЕС не паспеюць падпісаць пагадненне, то беларусам за візу замест 60 еўра (столькі каштуе для нас «шэнген» цяпер) прыйдзецца заплаціць 80 еўра.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031