Знайсці
20.09.2019 / 08:012РусŁacБел

Навукоўцы спрагназавалі змены ў клімаце да канца стагоддзя

Навукоўцы Універсітэта Мічыгана і Універсітэта Арызоны (ЗША) прыйшлі да высновы, што ў будучыні хуткасць глабальнага пацяплення ўзрасце. Даследчыкі ўпершыню паспяхова змадэлявалі экстрэмальнае пацяпленне ў раннім эацэне (каля 56 мільёнаў гадоў таму), якое, як чакаецца, можа паўтарыцца ў будучыні. Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай на выданне Science Daily.

З дапамогай кліматычнай мадэлі CESM1.2. даследчыкі выявілі, што хуткасць пацяплення рэзка ўзрастае з ростам узроўню вуглякіслага газу ў атмасферы. Адным з фактараў, які тлумачыць высокую адчувальнасць кліматычнай сістэмы Зямлі, з'яўляецца воблачнае покрыва. Памяншэнне воблачнасці і непразрыстасці атмасферы ў эацене ўзмацніла пацяпленне, выкліканае вуглякіслым газам. Падобныя дадатковыя ўмовы назіраюцца і сёння, аднак адчувальнасць клімату ўзроўню эацэну не будзе дасягнута пры жыцці цяперашняга пакалення.

Ранні эацэн (прыкладна 48-56 мільёнаў гадоў таму) быў самым цёплым перыядам у гісторыі Зямлі за апошнія 66 мільёнаў гадоў. Ён пачаўся з палеацэн-эацэнавага тэрмічнага максімуму, які характарызуецца рэзкім пацяпленнем, што стала прычынай вымірання многіх відаў. Тэмпература паверхні Зямлі была на 14 градусаў Цэльсія цяплейшая, чым сёння. Узровень вуглякіслага газу складаў 1000 частак на мільён, што ў два разы перавышае цяперашні ўзровень.

На думку кліматолагаў, калі нічога не будзе зроблена для скарачэння выкідаў вуглякіслага газу, то да канца стагоддзя яго ўзровень можа зноў дасягнуць 1000 частак на мільён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930