Знайсці
20.09.2019 / 07:47РусŁacБел

Карткі некаторых банкаў 21 верасня могуць часова не працаваць

Карткі некаторых банкаў могуць працаваць з кароткачасовымі перапынкамі ў ноч з 20 на 21 верасня - з 2.00 да 5.00. У той прамежак часу Банкаўскі працэсінгавы цэнтр будзе праводзіць тэхналагічныя работы на сваім сеткавым абсталяванні, піша tut.by.

У гэты прамежак часу магчымыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра. Кароткачасовыя перапынкі таксама магчымыя ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, банкаматаў.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр аказвае паслугі па інфармацыйна-тэхналагічным забеспячэнні разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх картак наступным банкам: Беларусбанк, Белаграпрамбанк, БПС-Сбербанк, БСБ Банк, Парытэтбанк, Белінвестбанк, БНБ-Банк, Банк Рашэнне, Франсабанк, Цэптэрбанк, БТА Банк.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930