Знайсці
20.09.2019 / 07:19РусŁacБел

Эксперты дапусцілі, што КНДР стварае падлодку з балістычнымі ракетамі

Эксперты прааналізавалі спадарожнікавыя здымкі верфі у паўночнакарэйскім партовым горадзе Синпхо і прыйшлі да высновы, што КНДР можа весці работы па стварэнні падводнай лодкі, здольнай несці балістычныя ракеты, перадае РБК.

Паміж прыстанню і вадаёмам з'явілася канструкцыя каля 100 м у даўжыню, што больш чым дастаткова для будаўніцтва звычайных падлодак. Цяпер жа, на іх думку, КНДР можа займацца стварэннем падводнай лодкі, здольнай несці балістычныя ракеты.

Паўночнакарэйскія СМІ ў канцы ліпеня паведамлялі, што Кім Чэн Ын агледзеў новую субмарыну. Аналітыкі з Вашынгтона выказалі здагадку, што Пхеньян рыхтуецца правесці тэставай запуск балістычнай ракеты з падлодкі. Першыя паспяховыя пускі цвёрдапаліўных ракет, якія можна запускаць з субмарын, КНДР правяла ў 2017 годзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера