Знайсці
19.09.2019 / 21:451РусŁacБел

Бацька і сын з Маладзечна ашукалі людзей на 260 тысяч даляраў

Маладзечанскія следчыя завяршылі расследаванне крымінальнай справы аб махлярстве.

Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да двух мужчын, якія абвінавачваюцца ў махлярстве, здзейсненым паўторна групай асоб, у асабліва буйным памеры, і ў падбухторванні да дачы хабару.

60-гадовы жыхар Маладзечна ў змове са сваім 37-гадовым сынам, у перыяд часу з 2015 года па 2018 год падманным шляхам завалодаў грашовымі сродкамі чатырох грамадзян на агульную суму больш за 260 тысяч даляраў ЗША.

У ходзе асабістых сустрэч і тэлефонных размоў старэйшы з абвінавачаных пераконваў знаёмых паўдзельнічаць у пагадненні па рэалізацыі комплексу дрэваапрацоўчага абсталявання, абяцаючы ім значны даход ад яго продажу.

Пацярпелыя ў некалькі этапаў перадавалі грашовыя сродкі. У асноўным у замежнай валюце.

Абвінавачаныя выкарыстоўвалі розныя падставы: для аплаты паслуг па наладзе абсталявання, рыэлтара для пошуку пакупніка, транспартнай арганізацыі, грузчыкаў пры транспартоўцы комплексу ў Маскву і арэнды памяшканняў для яго захоўвання.

У далейшым яны выкарыстоўвалі іншыя спосабы.

Следчыя дапыталі пацярпелых і сведак, а таксама даследавалі аформленыя распіскі, якія прызнаныя рэчавымі доказамі.

Дапытаныя ў якасці абвінавачаных мужчыны віну ў здзяйсненні злачынстваў не прызналі, у далейшым ад давання паказанняў адмовіліся.

Да абодвух прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. На іх маёмасць, у ліку якога два аўтамабілі, аб’ект нерухомасці, накладзены арышт. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Рэгіянальная газета

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930