Знайсці
19.09.2019 / 20:0417РусŁacБел

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказаўся пра здарэнне ў гомельскай школе: Чаму ў школах няма капеланаў?

«Наша Ніва» пацікавілася ў каталіцкага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якія думкі ён мае пра здарэнне ў Гомельскай школе. 

«Сітуацыя нагадвае пра тое, што нешта з выхаваннем маладога чалавека нешта трэба рабіць. Трэба каб і настаўнік адчуваў праблемы вучня, але і вучань павінен бачыць настаўніка ў тым, хто яго выхоўвае. Праблем шмат! Мы бачым Стоўбцы: малады чалавек жыцці загубіў! І настаўніка, і сябра свайго. А хто правы, хто вінаваты ў Гомелі мне цяжка ацэньваць. Гэта праблема духоўнага стану нашага грамадства, такія рэчы не павінны здарацца — гэта сігнал, што духоўнае выхаванне кульгае моцна, што трэба штосьці рабіць. А рэцэпты ёсць. Духоўны элемент павінен прысутнічаць у выхаванні маладога чалавека! У школе вучаць, напэўна, добра? Але чалавек гэта не толькі цела, але і душа. Можна вывучыць суперспецыяліста, але яшчэ і чалавекам трэба навучыць быць. І хтосьці павінен выхаваць гэта: чаму няма капеланаў ні ў школе, ні ва ўніверсітэце, ні ў войску? Не пра пастарскае гаварыць, а пра духоўнае». 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930