Даслаць навіну
Знайсці
19.09.2019 / 18:30 26

Фёдар Поўны, БРСМ з кветкамі і малітва Кандрусевіча ў Курапатах ФОТАРЭПАРТАЖ

Сёння ў Мінску, у храме Усіх святых, падводзілі вынікі акцыі «Аднаўленне святыняў. Крыніцы Беларусі». Гэта такая ініцыятыва БРСМ, якую арганізацыя праводзіць ужо даўно і аднаўляе нешта кожны год: то храмы, то крыніцы, то помнікі.

Адметна, што сёлета гэтае мерапрыемства вырашылі спалучыць з візітам у Курапаты.

Павялічыць выяву

Выглядала ўсё так: актывісты БРСМ пасля мерапрыемства ў храме Усіх святых паехалі ў мінскі Дом Міласэрнасці, а з яго — на роварах у Курапаты. 

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Там яны ўсклалі кветкі да крыжоў, а святар Фёдар Поўны звярнуўся да моладзі з невялікай пропаведдзю. Пасля таго памаліўся і каталіцкі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. 

Павялічыць выяву

Прыводзім словы Поўнага: 

«Мне сёння па даручэнні мітрапаліта Паўла даводзіцца ўважліва вывучаць матэрыялы пра Курапаты: яны, не схаваю, нават супярэчлівыя, вельмі супярэчлівыя. 

Але хто б ні быў забіты і пахаваны ў гэтым месцы, колькі б ні было знішчана тут людзей — гэта трагічныя падзея! Шнар на твары чалавецтва. Шнар ператварае твар твору Божага ў звярыны аскал, у дэманічны вобраз. У вобраз не канкрэтна Сталіна ці Яжова, а страшны чалавечы. І каты, і ахвяры, і я, і вы, і ўсе мы, прадстаўнікі гэтага чалавецтва, ўвасабляем божую задуму аб чалавеку. А забойства — заўсёды крок супраць Бога.

Павялічыць выяву

Хто ахвяры, хто карнікі — ведаць, канечне, важна, але душам загінулых больш патрэбна малітва жывых.

І гэтае месца, мне думаецца, зусім не для таго існуе, каб кожны, хто прыйшоў сюды, з пляча асудзіў той ці іншы рэжым, не.

Дастаткова зразумець, што сярод расстраляных былі як нявінныя ахвяры, так і рэальныя злачынцы і нават здраднікі. У кожнай гістарычнай падзеі перамяшанае дабро і зло, вялікае і нікчэмнае.

Павялічыць выяву

Пра гэта мы не можам сказаць адназначна: гэта кепска, а гэта добра. Разблытаць клубок супярэчнасцяў нам не па сілах, для гэтага ёсць Бог, толькі яго суд сапраўдны, наш жа заўсёды перадузяты.

Але мы ў сілах памаліцца і папрасіць вышэйшы суд за душы забітых. Не трэба думаць, што смерць нявінаватых — прамы квіток у рай, не заўсёды так. Мы можам памаліцца, каб гэтыя душы атрымалі спакой і радасць вечнага існавання Богам, калі яму будзе заўгодна. 

Павялічыць выяву

Нашая малітва за памерлых — сведчанне любові, імкненне ўсведамляць памылкі мінулага і ўрокі гісторыі, якія б горкія яны не былі».

АЯ, фота Надзеі Бужан

0
HENRIK KWINTA / адказаць
21.09.2019 / 18:51
Федзьку больш да твару нямецкая каска дзе з аднаго боку намаляваны арол-мутант,а з другога руны.
0
Ёпрст / адказаць
21.09.2019 / 22:38
Ну канешна, і у Гітлера не усё было дрэнна. Вядома, мы такое ужо чулі з вуснаў Рыгоравіча! Такія і родную маці прададуць і не войкнуць! Які Павел, такі і служка! Маскоўскія засланцы!
0
алесь менски / адказаць
23.09.2019 / 20:47
он бредит
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31