Знайсці
19.09.2019 / 18:2488РусŁacБел

«Крэсовая моладзь» заклікае запісвацца на перапісе палякамі. Апелюе да Каліноўскага і Касцюшкі

На гэтым тыдні ў горадзе Масты Гродзенскай вобласці сталі распаўсюджваць ўлёткі з заклікам запісвацца пры перапісе насельніцтва палякамі. Налепкі з’явіліся на інфармацыйных тумбах, на прыпынках грамадскага транспарту.

Найбольш арыгінальнымі выглядалі налепкі ў форме карты паляка, на якіх адлюстраваныя Кастусь Каліноўскі, Тадэвуш Касцюшка і Адам Міцкевіч. Мабыць, гэта павінна даць прыклад: усе яны былі палякамі — будзь як яны.

Чакаецца, што падобная інфармацыя будзе распаўсюджвацца і па іншых гарадах Заходняй Беларусі. За акцыяй стаіць арганізацыя «Фундацыя моладзі крэсовай». Міраслаў Капцэвіч з Ліды, адзін з яе лідараў, адказаў на пытанні «НН».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

#murcia #españa

Публикация от Mirosław Kapcewicz (@kapcewiczmiroslaw)

«Наша Ніва»: Чаму вы пачалі такую акцыю?

Міраслаў Капцэвіч: Як мы напісалі ў нашым звароце да жыхароў Заходняй Беларусі: колькасць палякаў у Беларусі пастаянна скарачаецца. Сталыя людзі паміраюць, працаздольныя выязджаюць на заробкі, а моладзь, на жаль, забывае пра свае карані.

Наша акцыя хоча нагадаць людзям з польскімі каранямі, у першую чаргу моладзі, пра тое, што сітуацыю мы можам змяніць, калі будуць сумесныя актыўныя дзеянні. На дадзены момант гэтымі дзеяннямi з'яўляецца тое, што падчас перапісу насельніцтва кожны беларускі паляк можа запісаць у перапiсны лiст сваю нацыянальнасць і родную польскую мову.

«НН»: Дзеля чаго трэба, каб болей людзей запісалася палякамі?

МК: Бо гэта мае палітычнае значэнне. Калі колькасць палякаў будзе змяншацца, цяжка будзе весці і так не лёгкі дыялог з уладамі Беларусі аб адукацыі на польскай мове ў гарадах, дзе пражывае вялікая колькасць палякаў.

«НН»: Хто вас падтрымлівае?

МК: Падтрымліваюць нас у першую чаргу студэнты з Беларусі, якія выехалі на вучобу ў Польшчу і цяпер бяруць удзел у акцыях нашага фонду. Падтрымліваюць нас людзі і на месцы — гэта ў першую чаргу моладзь, звязаная з ініцыятывай «Палякі Гарадзеншчыны».

«НН»: Вам не здаецца пераборам маляваць улёткі з Каліноўскім на карце паляка?

МК: Хачу падкрэсліць, што мы не з'яўляемся шавіністамі ці нацыяналістамі. Мы паважаем Беларусь, беларускую мову і культуру, бо гэта наша радзіма.

Але давайце глядзець праўдзе ў вочы: Каліноўскі, Касцюшка і Міцкевіч пісалі і гаварылі на польскай мове, прысвяцілі жыццё барацьбе за польскую дзяржаву… Чаму ж тады Каліноўскі на карце паляка — гэта правакацыя?

Яны нарадзіліся на зямлі, на якой нарадзіліся і мы. Таму мы правялі аналогію з сённяшнім часам і зрабілі такія налепкі.

«НН»: Чаму ў назве вашага фонду ёсць слова «крэсы»? Яно ж набыло негатыўную афарбоўку?

МК: У залежнасці ад таго, хто і як успрымае гэтае слова. Для вельмі ўражвальных беларускіх нацыяналістаў яно можа насіць негатыўную афарбоўку. Мясцовыя ж палякі вельмі часта яго выкарыстоўваюць, называюць сябе крэсавякамi.

Напрыклад, лідскі хор адной з польскіх арганізацый называецца «Крэсовяцы». І нават мясцовыя ўлады часта запрашаюць яго на розныя мерапрыемствы.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031