Знайсці
19.09.2019 / 14:425РусŁacБел

Новы сезон бясплатных курсаў украінскай мовы: Мінск, Гродна, Гомель, Брэст, Маладзечна, Кобрын 

Пачынаецца новы, ужо трэці, сезон работы бясплатных курсаў украінскай мовы ў Беларусі. Сёлета курсы будуць працаваць у Мінску, Гомелі, Брэсце, Гродна, Кобрыне, Маладзечне. Арганізуе курсы украінская грамада пры падтрымцы Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.

Калі вы хочаце вывучыць салаўіную мову краіны-суседкі і дзівіць ёю сяброў-украінцаў, бываючы ва Украіне, калі цікавіцеся украінскай культурай і літаратурай, калі ўкраінская патрэбна вам для работы, калі маеце украінскія карані, украінская для вас родная і вы хочаце ўдасканаліць яе веданне — ласкава запрашаем на заняткі.

У Мінску заняткі для дарослых пачнуцца 27 верасня і будуць праходзіць штопятніцы ў памяшканні Таварыства беларускай мовы (Румянцава, 13), у 18-00 — для пачаткоўцаў, у 19-30 — для тых, працягвае навучанне або ўжо ведае ўкраінскую на базавым узроўні. Набіраецца таксама дзіцячая група, заняткі будуць праходзіць штосуботы ў першай палове дня.

Пра месцы і час правядзення курсаў у іншых гарадах, іншую неабходную інфармацыю можна даведацца ў каардынатараў.

Запісацца на курсы можна ў каардынатараў па наступных тэлефонах:

Мінск +375296031855 (А1, Вайбер), +375297548040 (МТС), таксама можна запісацца праз Фэйсбук, Святлана

Гомель +375293151939, таксама можна запісацца праз Фэйсбук Багдан

Брэст +375298063281, Наталля

Гродна +375292827874, Наталля

Кобрын +375333049466, Сцяпан Іосіфавіч

Маладзечна, +375297605225, таксама можна запісацца праз Фэйсбук Ясенія

Калі вы хочаце, каб бясплатныя курсы ўкраінскай мовы з’явіліся і ў вашым горадзе ці вёсцы, звяртайцеся праз Фэйсбук да Наталкі Бабінай, і вам дапамогуць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера