Знайсці
19.09.2019 / 13:1828РусŁacБел

Фёдар Поўны: Я хадзіў у Курапаты яшчэ да Пазняка

У Курапатах пройдзе супольны малебен, які правядуць мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і настаяцель храма Усіх Святых протаіерэй Фёдар Поўны. Арганізавалі гэта мерапрыемства актывісты БРСМ.

Перад малебнам Фёдар Поўны, які на даручэнне мітрапаліта Паўла займаецца вывучэннем Курапат, даў кароткі каментар карэспандэнту «НН».

Фёдар Поўны: Я сустрэўся з адной групай гісторыкаў, цяпер з другой групай сустрэнуся. Потым з трэцяй. 

Трэба, каб не проста экзарх атрымаў інфармацыю, што там гінулі людзі. Гэта факт, а як і што адбывалася? Гэта белыя плямы. Няма архіваў, дакументаў. Я б вось хацеў пагаварыць з Паўлам Якубовічам, бо ў яго шмат цікавага матэрыялу. 

У мяне шчырае жаданне не перагарнуць свет і сказаць нешта новае, а пацвердзіць тое, што было. Гэта нават з гледзішча работы крыпты важны момант — там павінна быць зямля з Курапат (у храме ў гонар Усіх Святых у Мінску працуе музей гістарычнай памяці — «НН»).

«Наша Ніва»: Якія пачуцці ў вас, калі знаёміцеся з лёсамі людзей? Жах?

Фёдар Поўны: Любая смерць гэта трагедыя, а калі жудасная і гвалтоўная… Гэта самае страшнае, што можа быць. 

Гэта пажаданне моладзі. Я там бываў, хадзіў там адзін, і не аднойчы. Паглядзець, адчуць гэтае месца… Хадзіў да афіцыйных абвяшчэнняў, да Зянона Пазняка яшчэ хадзіў. Мая цётка мне шмат чаго расказвала, бабуля расказвала — гэта ўсё нашыя месцы. Я бачыў правалы зямлі.

Чытайце. Фёдар Поўны па даручэнні мітрапаліта Паўла зоймецца вывучэннем Курапат

***

Пра трагедыю ў Курапатах стала вядома ўлетку 1988-га, калі Пазняк з інжынерам Яўгенам Шмыгалёвым апублікавалі ў газеце «Літаратура і мастацтва» артыкул «Курапаты — дарога смерці».

Той факт, што каля самага Мінска знаходзіцца вялізная брацкая магіла ахвяраў сталінскіх злачынстваў, ускалыхнуў грамадства. Спецслужбы скора «знайшлі» дакументы, згодна з якімі расстрэльвала ў «Курапатах» не НКВД, а нацысты ў час вайны. У адказ Пазняк дастаў доказы, што сапраўдных дакументаў са словам «Курапаты» быць не можа: ён першы так назваў гэтае ўрочышча. У 1930-я лясок паміж вёскамі Зялёны Луг і Цна Ёдкава, дзе расстрэльвалі людзей энкавэдысты, не меў назвы.

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930