Даслаць навіну
Знайсці
19.09.2019 / 12:54 3

Прэм'ер Канады выбачыўся за фатаграфію 18-гадовай даўніны. На ёй быў у чорным грыме і ў цюрбане

Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо выбачыўся за тое, што ў 2001 годзе сфатаграфаваўся з чорным грымам на твары, паведамляе Reuters.

«Тады мне трэба было добра падумаць, але я гэтага не зрабіў, а ў выніку зрабіў тое, што зрабіў, і мне вельмі шкада», — прыводзіць агенцтва словы Трудо, калі ён каментаваў журналістам публікацыю The Times. «Я апрануў касцюм Аладзіна і наклаў грым. Я не павінен быў гэтага рабіць», — сказаў Трудо.

Выданне раней апублікавала здымак, на якім Трюдо з цюрбанам на галаве, на твары будучага прэм'ера грым чорнага колеру. Паведамлялася, што здымак быў зроблены ў 2001 годзе падчас тэматычнай вечарыны «Арабскія ночы» ў школе West Point Grey Academy ў Ванкуверы, дзе тады працаваў 29-гадовы Трудо. Выданне піша, што здымак быў апублікаваны ў штогадовым нумары часопіса школы за 2000-2001 гады. Копію гэтага нумара The Times атрымала толькі нядаўна.

На пытанне журналістаў, ці лічыць ён фатаграфію расісцкай, Трудо адказаў: «Так, лічу. Тады я не лічыў гэта расізмам, але цяпер мы сталі больш разумнымі».

NN.by

1
Па-коласаўску мудры / адказаць
19.09.2019 / 13:50
Я так і не зразумеў, за што ён выбачаўся.
У актораў грым - звычайная рэч. Трэба граць Атэла - чорны грым, П'еро якога-небудзь - белы.
2
Ян Севярын Бакей / адказаць
19.09.2019 / 21:03
добра, што Уладзімір Высоцкі не дажыў - абвінавацілі б у расізме за здымкі ў ролі арапа Ганібала... Массаракш.
а Мясьнікову, Рыжкову ды іншым пельменям падрыхтавацца. за перапрананьне ў жаночае і ім зараз выкацяць на пятнаццаць гадоў калёніі за "сэксізм"...
8
Лара Крофт / адказаць
20.09.2019 / 09:12
Вот и выплывают ошибки молодости)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31