Даслаць навіну
Знайсці
0
Кажыма праўду / адказаць
19.09.2019 / 12:45
Сумленныя беларусы, трэба актыўней ствараць фонд беларускамоўных тэкстаў (Бел. Палічка, Камунікат). Шмат выданняў як айчынных аўтараў так і перакладаў чакаюць алічбоўкі.

Таксама, на жаль, у нацыі паэтаў вобмаль энтузіястаў-стваральнікаў аўдыякніг. Дзіва, у інтэрнэтах безліч балаболак, а як хопісся шукаць якую аўдыякнігу – няма. Пара б плявузгалам пра «плошчы»/«байкоты»/«няправільную апазіцыю» узяцца за справу сваемі напрактыкаванымі языкамі. Будзе ад вас хоць які даробак.
0
Цетка Алена / адказаць
19.09.2019 / 16:04
Хоць настаунiкi ня вельмi любяць аудыякнiгi , Але часам падумаеш , а дзе дзiценак ПАЧУЕ правiльную беларускую мову ?
0
ugo / адказаць
19.09.2019 / 22:15
Вельмі добрая справа! Вельмі! У рускамоўным інтэрнэце выкладзеныя тысячы аўдыёкніг, а вось у беларускамоўным - ну вельмі мала, амаль нічога. Так што, дзякуй вам, добрую справу пачынаеце. Аднак, ёсць шэраг заўваг: 1. я запампаваў Шамякіна. Вельмі занудліва і вельмі, вельмі павольна ідзе чытанне. Твор чытаецца дзесьці гадзін 30. Вельмі павольна, артыст цягне, цягне, як ката за я.кi. Ну не той цяпер час, не той тэмп жыцця, каб 30 гадзін слухаць раман. Я, вядома, буду слухаць у дарозе (ужо запампаваў), а вось тое, што ў такім тэмпе чытання будуць слухаць вучні - вельмі сумняваюся. Чытаць трэба хутчэй! 2. трэба выкарыстоўваць іншы алгарытм сціску iнфармацыi, вельмі шмат месца займаюць вашыя файлы у тэлефоне. Для параўнання: Шамякін - 1340мб, а амерыканская школьная класіка, такога ж памеру, Стейнбек_Гроздья гневу - 470мб (запампоўваў з рускамоўнага сайта). 3. Усё спампоўваецца вельмі павольна, але тут, я думаю, не ваша віна, у вас вельмі слабыя сервера. ---- А ў цэлым вы робіце вельмі добрую справу. Дзякуй вам!
0
Кажыма праўду / адказаць
20.09.2019 / 12:57
ugo,
вельмі павольна ідзе чытанне

Такое бяды. Праграмы для праслухоўвання аўдыякніг маюць функцыю змянення хуткасці прайгравання. Напр., інтэрв'ю ды ток-шоў зручна слухаць на хуткасці 1,25-1,5. Карыстаюся Android-прыкладаннем «Music Folder Player».

амерыканская школьная класіка Стейнбек_Гроздья гневу

Ёсць беларускі пераклад (text, epub на Бел.Палічцы):

Стэйнбек, Джон. Гронкі гневу: раман / пер. з анг. С.Дорскага. – Мн. : Маст. літ., 1993. – 502 с. – (серыя Скарбы сусветнай літаратуры)

На жаль, няма аматара каб начытаць аўдыякнігу :(  Пэўна, каб слухаць жаданую аўдыякнігу, трэба скідвацца ды наймаць якога Гаваруна.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера