Знайсці
19.09.2019 / 11:10РусŁacБел

У Маладзечне кантрафактны алкаголь хавалі ў мікрааўтобусе

Позна ўвечары на аўтадарозе «Маладзечна — Нарач» у поле зроку экіпажа ДАІ трапіў мікрааўтобус «Volkswagen Transporter» Супрацоўнікі дарожнай міліцыі спынілі аўтамабіль для праверкі дакументаў, але як высветлілася пазней, тэм для размовы з кіроўцам у праваахоўнікаў аказалася нашмат больш, паведамляе абласная міліцыя.

Кіраваў машынай 28-гадовы жыхар Маладзечна, індывідуальны прадпрымальнік. У ходзе праверкі дакументаў было ўстаноўлена, што на аўтамабілі не быў пройдзены тэхагляд. Вонкава мікрааўтобус моцна асеў пад цяжарам грузу, а знутры машына была пустая. Для далейшых разбораў кіроўца і аўтамабіль былі дастаўлены ў Маладзечанскі РАУС. Як высветлілася, не дарэмна.

У грузавым адсеку супрацоўнікі міліцыі выявілі самаробную схованку. Там кіроўца перавозіў 600 літраў 95-працэнтнага этылавага спірту. Алкагольная вадкасць транспартавалася ў 120 палімерных пластыкавых банках ёмістасцю 5 літраў кожная. Разбавілі асартымент кантрафакту 12 бутэлек гарэлкі «Нафта», не маркіраванай беларускімі акцызамі.

Па словах самога «спіртавоза», высакаградусны напой ён прывёз з Расіі для асабістых патрэб, да канчатковай кропкі маршруту - уласнай хаты - яму заставалася літаральна 1,5 км. Наколькі праўдзівыя такія тлумачэнні, у бліжэйшы час трэба высветліць праваахоўнікам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930