Знайсці
19.09.2019 / 09:317РусŁacБел

Прэзідэнт Эстоніі заявіла пра стомленасць Еўрасаюза ад Украіны

Фота Украінская праўда

Прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд на палях штогадовага форуму Yalta European Strategy дала інтэрв'ю «Еўрапейскай праўдзе», у якім заявіла, што Еўрасаюз стаміўся ад Украіны.

Паводле яе слоў, прычына крыецца ў тым, што еўрапейскія ўлады на працягу многіх гадоў даюць Кіеву тыя ж парады, аднак бачных змен ва Украіне не адбываецца. «Мы <…> не бачым, каб Украіна станавілася менш карумпаванай, эканоміка — менш алігархічнай і гэтак далей», — адзначыла прэзідэнт.

Кальюлайд лічыць, што асноўнай задачай новай украінскай улады з'яўляецца неабходнасць паказаць, што цяпер развіццё краіны будзе праходзіць хутчэй. «Хачу падкрэсліць: гэта не значыць, што да гэтага часу нічога не рабілася. Наадварот, рэформы, праведзеныя за мінулыя гады, стварылі падмурак для таго, каб зараз атрымаць вынік», — дадала яна.

Эстонскі лідар адзначыла, што ў свой час Эстонія, рухаючыся да членства ў ЕС, пастаянна ішла па дарозе ў гару. На яе думку, гэта павінна рабіць і Украіна. «Рабіце тое, што вы павінны рабіць на шляху да ЕС, бо ў любым выпадку павінны гэта рабіць. Вам трэба змяніць эканамічны клімат, трэба сумленнае правасуддзе незалежна ад абставін», — сказала Кальюлайд.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера