Знайсці
19.09.2019 / 08:5514РусŁacБел

На мяжы Бураціі і Іркуцкай вобласці затрымалі якуцкага шамана, які адправіўся ў Маскву «выганяць Пуціна»

На мяжы Бураціі і Іркуцкай вобласці затрыманы якуцкі шаман Аляксандр Габышаў, які пешшу ішоў у Маскву дзеля «абраду выгнання Пуціна».

Неназваны спадарожнік шамана распавёў Znak.com, што Габышава затрымалі, калі ён спыніўся для начоўкі ў раёне федэральнай трасы, па якой ідзе ў Маскву.

«Прыехалі два аўтобусы з паліцыяй, скруцілі і загрузілі разам з каляскай і павезлі ў бок Улан-Удэ», — сказаў суразмоўца Znak.com. Паводле яго слоў, супраць Габышава могуць распачаць крымінальную справу аб арганізацыі экстрэмісцкай супольнасці.

Як піша «Тайга.Инфо» са спасылкай на відавочцаў, людзі, якія затрымалі Габышава, не прадставіліся, яны былі ўзброены аўтаматамі і дубінкамі. Шамана маглі затрымаць супрацоўнікі сілавых структур з Чыцінскай вобласці за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу ў Чыце ў ліпені 2019 года.

Аляксандр Габышаў — жыхар Якуцка, які называў сябе «шаманам-ваяром». У сакавіку 2019 года ён пачаў пешы паход у Маскву, каб правесці «абрад выгнання Пуціна». Па дарозе да Габышава далучаюцца прыхільнікі. Ён плануе дайсці да сталіцы ў 2021 годзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031