Знайсці
19.09.2019 / 08:3411РусŁacБел

Крыніца: Расія ў 2020 годзе пачне будаўніцтва рэкорднай колькасці ваенных караблёў

Расійскія суднабудаўнікі ў 2020 годзе закладуць адразу 22 надводныя караблі, падлодкі і дапаможныя судны для ВМФ Расіі. Пра гэта паведамілі tass.ru у чацвер дзве крыніцы ў абаронна-прамысловым комплексе.

«Наступны год павінен стаць рэкордным па колькасці закладзеных для Ваенна-марскога флоту баявых і дапаможных адзінак. На суднабудаўнічых верфях плануецца закласці агулам 22 надводныя караблі і катары, шматмэтавыя атамныя і дызель-электрычныя падводныя лодкі, а таксама судны дапаможнага флоту «, - сказаў суразмоўца агенцтва.

Іншая крыніца нагадала, што ў спіс планаваных да закладкі ў 2020 годзе караблёў упершыню ў гісторыі расійскага ваеннага караблебудавання ўключаныя два ўніверсальныя дэсантныя караблі, якія будуць закладзены ў Крыме на заводзе «Заліў».

«Таксама запланаваная закладка двух мадэрнізаваных фрэгатаў праекта 22350 з 24 ўдарнымі ракетамі, дзвюх шматмэтавых атамных падводных лодак, трох дызель-электрычных падлодак», - распавёў суразмоўца. 

У Аб'яднанай суднабудаўнічай карпарацыі РФ не сталі каментаваць інфармацыю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера