Знайсці
19.09.2019 / 08:241РусŁacБел

ФРС ЗША знізіла базавую стаўку

Федэральная рэзервовая сістэма ЗША другі раз за год знізіла базавую працэнтную стаўку на 25 пунктаў, піша ria.ru.

Стаўку паменшылі з узроўню 2-2,25% да 1,75-2% гадавых. Гэта рашэнне супала з прагнозамі большасці аналітыкаў.

Як распавялі ў ФРС, зніжэнне стаўкі звязана з уплывам міжнароднай абстаноўкі на прагнозы па эканоміцы і слабой інфляцыяй.

У ліпені ФРС упершыню за дзесяць гадоў знізіла базавую стаўку на 25 пунктаў. Многія гады Федэральная рэзервовая сістэма захоўвала або павышала стаўку.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера