Знайсці
18.09.2019 / 19:52РусŁacБел

У Аўстраліі турыст са зламанай рукой і нагой два дні выбіраўся да людзей і выжыў

Дасведчаны турыстычны гід пайшоў у адзіночны паход у Аўстраліі, зваліўся ў вадаспад і паламаў нагу і руку. Пра гэта паведамляе ABC News.

54-гадовы жыхар Брысбена Ніл Паркер адправіўся ў нацыянальны парк Cabbage Tree Creek, каб падняцца на вадаспад. Калі ён пачаў лезці па скале, яго нага саслізнула з каменя і ён паваліўся ў ручай.

У выніку падзення Паркер зламаў нагу і запясце і яму давялося самому аказваць сабе першую дапамогу, а затым зрабіць усё, каб ратавальнікі маглі яго адшукаць.

«Я неаднаразова ўдзельнічаў у выратавальных аперацыях і ведаў, што мне трэба паўзці на адкрытую прастору. Я прыкладна ўяўляў, дзе знаходжуся, і разумеў, што там мяне сапраўды ніхто б не знайшоў », — успамінае мужчына.

Пасля гэтага Паркер на працягу двух дзён поўз да адкрытай паляны і цягнуў зламаную нагу за сабой, перасоўваючы яе рукамі. Яму даводзілася выжываць, сілкуючыся жменькай арэхаў, пратэінавымі батончыкамі, якія былі разлічаны ўсяго на трохгадзінны паход.

У выніку выратавальная група выявіла пацярпелага турыста і даставіла яго ў бальніцу. Лекары былі шакаваныя гісторыяй Паркера і сказалі, што ніколі раней не сутыкаліся з падобным.

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930