Знайсці
18.09.2019 / 19:1276РусŁacБел

За звальненне гомельскай настаўніцы пакараныя Качанава, Румас і Карпенка

Па асабістым даручэнні кіраўніка дзяржавы настаўніца гомельскай школы №15, якая пагражала вучню, была ўзноўленая на працы. «НН» папрасіла пракаментаваць гэты інцыдэнт прэс-сакратарку кіраўніка дзяржавы Наталлю Эйсмант.

«Так, аднаўленне педагога ў 15-й школе Гомеля — гэта прамое даручэнне кіраўніка дзяржавы. Калі Аляксандр Лукашэнка даведаўся пра інцыдэнт, то ён запатрабаваў неадкладны даклад аб сітуацыі, а калі паглыбіўся ў падрабязнасці — адрэагаваў вельмі эмацыйна і жорстка. І як кіраўнік дзяржавы, і як педагог па спецыяльнасці, які працаваў у школе.

Я ўжо каментавала вашым калегам сёння гэты інцыдэнт і нагадвала, як 2 верасня на лінейцы прэзідэнт, можа, і не па-святочнаму, але цалкам адкрыта і канкрэтна казаў пра дысцыпліну, пра ролю і бацькоў, і настаўнікаў у выхаваўчым працэсе. А яшчэ пра тое, што школа — гэта храм, куды трэба прыходзіць вучыцца, а не чыніць бясчынствы, як адбылося ў дадзеным выпадку. Гэта быў яркі прыклад усёдазволенасці з боку вучняў, хамскага стаўлення да настаўніка і школы.

Цалкам відавочна, што такія рэчы ў школе проста недапушчальныя! Абурыў прэзідэнта і чэрствы, абыякавы падыход мясцовых кіраўнікоў да лёсу чалавека, калі разабраліся зусім павярхоўна, а можа, і ўвогуле не разабраліся — звальняюць спецыяліста з 35-гадовым стажам! Які да гэтага ні разу не даў падставы ўсумніцца ў сваёй прыстойнасці. Прэзідэнт на такія сітуацыі рэагуе імгненна — тым больш што літаральна два тыдні таму ўсе адказныя за адукацыю ў нашай краіне людзі чулі яго даручэнні проста на лінейцы!

Фота Tut.by.

Менавіта таму, як ужо паведамлялася, прыняты таксама жорсткія рашэнні аб пакаранні службовых асоб. За непрыняцце мер па навядзенні парадку ў школах і невыкананне даручэнняў прэзідэнта строга папярэджаны прэм'ер-міністр [Сяргей Румас — «НН»], кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта [Наталля Качанава — «НН»] і віцэ-прэм'ер, які курыруе гэтую сферу [Ігар Петрышэнка — НН»]. Міністр адукацыі [Ігар Карпенка — «НН»] папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці, вымовы абвешчаныя шэрагу службовых асобаў Гомельскіх абл- і гарвыканкамаў. Таксама ў адносінах да некаторых службовых асоб Гомельскага гарвыканкама, раённай адміністрацыі і дырэктара названай школы прынята рашэнне аб вызваленні ад займаных пасадаў з пераводам на іншую працу», — сказала спадарыня Наталля.

Апытанка

«Я ў турму пайду, а табе п***ец будзе»: гомельская настаўніца кінулася на 4-класніка, бо той засмяяўся ВІДЭА

Настаўніцу, якая пагражала стукнуць школьніка партай і абражала яго, звольнілі

Скандальную настаўніцу з Гомеля аднавілі па прамым указанні Лукашэнкі

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031