Знайсці
19.09.2019 / 08:4415РусŁacБел

Наваполацкі доктар задушыў каханую і забіў сябе — падрабязнасці трагедыі ў Малінаўцы 

Жудасная гісторыя адбылася 15 верасня ў Мінску. У адным з дамоў па вуліцы Рафіева мужчына задушыў сваю знаёмую. Пасля паведаміў пра ўчынак сваякам — і здзейсніў суіцыд.

«Наша Ніва» высветліла некаторыя падрабязнасці гісторыі.

Мужчыну завуць Аляксандр Бароўка. Яму было 59 гадоў.

Бароўка не мінчук — ён жыў у Наваполацку, дзе працаваў у Цэнтральнай гарадской бальніцы. Раней працаваў хірургам, быў намеснікам галоўнага доктара па медыцынскай частцы, нават некаторы час выконваў абавязкі галоўнага доктара.

Пасля Бароўка быў хірургам у Докшыцах, а затым вярнуўся ў Наваполацк і апошні год працаваў доктарам-трансфузіёлагам на станцыі пералівання крыві.

Бароўка быў разведзены, яго былая жонка працуе ў той жа наваполацкай бальніцы.

Тут, у бальніцы, Аляксандр і пазнаёміўся з Аленай Шандо. Яна была медсястрой аперацыйнага аддзялення. «У іх завязаўся раман, пра гэта ўсе ведалі», — кажуць знаёмыя Алены.

 

Але сёлета Алена Шандо перабралася ў Мінск. Пераехала па сваёй ініцыятыве, уладкавалася ў клініку, таксама медсястрой. У Мінску жыў і дарослы сын Алены.

На выходных Бароўка прыехаў да каханай. Ходзяць чуткі, што ён адмыслова ехаў высветліць адносіны. Чым скончылася — вядома. 

«15 верасня 59-гадовы мужчына, знаходзячыся ў адной з кватэр дома, задушыў 46-гадовую знаёмую. Пасля чаго адправіў паведамленне сваякам і скончыў жыццё самагубствам», — паведаміў Следчы камітэт.

Праўда, дакладныя прычыны такога страшнага ўчынку агучыць ніхто не можа. «Наша Ніва» звязалася са сваякамі загінулых, але яны не адказалі, што магло падштурхнуць Аляксандра на яго дзеянні.

Аляксандра Бароўку і Алену Шандо пахавалі 18 верасня.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031