Знайсці
18.09.2019 / 15:482РусŁacБел

У Венецыі 76-гадовы гоншчык на маторнай лодцы ўсталяваў сусветны рэкорд і загінуў

Італьянскі чэмпіён па гонках на маторных лодках Фабіа Буцы і яшчэ два гоншчыкі загінулі ў Венецыі падчас спробы ўсталяваць новы рэкорд. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі. Буцы было 76 гадоў.

На борце лодкі знаходзіліся чатыры чалавекі, аднаму з іх удалося выжыць. Інцыдэнт адбыўся ў Венецыі, дзе гоншчыкі спрабавалі ўсталяваць новы хуткасны рэкорд па водных гонках. Маторная лодка на хуткасці 148 км/г урэзалася ў штучную плаціну, якая служыць для абароны Венецыі ад паводкі.

Як паведамляе выданне IL Gazzettino, перад крушэннем гоншчыкам ўсё-такі ўдалося паставіць сусветны рэкорд: яны пераадолелі шлях ад Монтэ-Карла да Венецыі за 18 гадзін 30 хвілін.

Фабіа Буцы — італьянскі канструктар маторных катараў і гоншчык.

Ён выйграў 10 чэмпіянатаў свету з тых часоў, як пачаў сваю гоначную кар'еру больш за 40 гадоў таму.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031