Даслаць навіну
Знайсці
18.09.2019 / 12:37 55

Міністр эканомікі: Публікацыя плана інтэграцыі Беларусі і Расіі можа стварыць глебу для маніпуляцый

Павялічыць выяву

kremlin.ru

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім атрымала адказ на свой запыт, скіраваны да прэм'ер-міністра Сяргея Румаса. У ім яна прасіла надрукаваць дакументы, што тычаць плана інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, і былі падпісаныя 6 верасня ў Маскве на сустрэчы з расійскім прэм'ерам Дзмітрыем Мядзведзевым.

«Тое, што працэс абмеркавання інтэграцыйных працэсаў на працягу доўгага часу адбываецца за «зачыненымі дзвярыма», выклікае рост занепакоенасці ў грамадстве», — адзначыла Алена Анісім.

Ад імя Сяргея Румаса адказаў міністр эканомікі Дзмітрый Круты. У адказе ён зазначыў, што мерапрыемствы па паглыбленні інтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй здзяйсняюцца на падставе рашэння рэферендуму ў маі 1995 года і ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі. Гэтыя абавязацельствы з’яўляюцца адкрытымі для грамадскасці, яны ўтрымліваюцца ў Дамове аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года і «далей за іх інтэграцыя сягаць не можа».

Разам з тым праект Праграмы дзеянняў Беларусі і Расіі па рэалізацыі палажэнняў Дамовы мае статус працоўнага, бо мае быць зацверджаны прэзідэнтамі ў снежні 2019 года, разам з пакетам адпаведных дарожных карт.

Дзмітрый Круты адзначае, што праца па падрыхтоўцы гэтых карт толькі пачалася. Менавіта ў іх будзе ўтрымлівацца дэталізацыя эканамічных дамоўленасцяў паміж бакамі.

«Таму публікацыя праекта Праграмы ў адсутнасці пакета карт супярэчыла б агульнапрынятай у свеце практыцы арганізацыі перамоваў, а таксама магла б стварыць глебу для інфармацыйных маніпуляцый і фармавання ў грамадстве скажоных уяўленняў адносна інтэграцыйнага працэсу», — падкрэсліў міністр.

«Па даручэнні прэм’ер-міністра запэўніваю Вас, што дакументы, над якімі мы працуем, не ўтрымліваюць ніякага палітычнага кампаненту і не ствараюць пагроз для суверэнітэту і незалежнасці нашай Радзімы — Рэспублікі Беларусь», — рэзюмуе Дзмітрый Круты.

Павялічыць выяву

NN.by

3
меркаванне / адказаць
19.09.2019 / 18:57
счётчик Гейгера, а ты за колькі сядзіш з дупай у цяпле і не вылазіш? Вось так бы і апазіцыя магла б сядець, калі б сорамна не было прыстасоўвацца да калгаснага рэжыма. І пра 2 рублі - гэта адкуль расцэнкі? ці як і пра пенсію сам сачыніў? А пра "кішэні у генералаў"? Кідай сваё наседжанае места і запісвайся ў "генералы", раз там грошы лапатай грабуць, сц...н абыкнавенны. Сам і такія ж бяздзейныя вінаватыя за тое, што ў краіне робіцца і за сваё някчэмнае жыццё, а стрэлкі пераводзіш на іншых, хто намагаецца рабіць магчымае ў склаўшыхся ўмовах. 
3
счётчик Гейгера / адказаць
19.09.2019 / 23:12
меркаванне, меркаванне / Адказаць
19.09.2019 / 18:57
https://nn.by/?c=ar&i=237573#startcomments

Прыйдзе час і Вы зразумееце, хто меў рацыю... А 2 рублі- гэта, канешне, жарт але тоё што Вы атрымліваеце ў параўнанні з вашымі "назіральніцкімі" гэнераламі, гэта кропля ў моры...
Не чытайце, калі ласка, мае каментары, прашу, бо ВАм іх не зразумець ніколі...
Яны для постсавецкай прасторы, каб нашы суседзі маглі зразумець Хто такая і Што такое беларуская апазыцыя, якая дазволіла панавання і праўлення 25 гадоў неабмежаванай уладай саўхознаму хлопцу....
0
МАРНИЧ / адказаць
21.09.2019 / 23:05
Між тым, праз РАЗРЭЗ НА СПАДНІЦЫ, патроху фармуецца іншае бачаньне шляхоў «in-T/Е- grazie»…
https:..........................................................34
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31