Знайсці
18.09.2019 / 10:446РусŁacБел

Петыцыю з патрабаваннем вызваліць расіяніна Паўла Усцінава падпісалі больш за 70 тысяч чалавек

Больш за 70 тысяч чалавек падпісалі петыцыю з патрабаваннем вызваліць фігуранта «маскоўскай справы» Паўла Усцінава, асуджанага на 3,5 года калоніі агульнага рэжыму па абвінавачванні ў нападзе на байца Расгвардыі на акцыі пратэсту.

Петыцыю на сайце Change.org стварыў акцёр Аляксандр Паль. «Я мяркую, што гэта справа цалкам сфабрыкаваная. Я лічу, што гэта самавольства і жахлівае беззаконне. І нам важна разам звярнуць увагу ўладаў на тое, што мы на такую ​​несправядлівасьць і самасуд не згодныя», — напісаў ён.

Раней Паль запусціў у сацсетках флэшмоб у падтрымку Усцінава. На заклік адмяніць прысуд Усцінаву адгукнуліся дзесяткі вядомых акцёраў, музыкаў, журналістаў і грамадскіх дзеячаў. У падтрымку Усцінава нават выказаўся Іван Ургант.

У Расіі маладзёну далі 3,5 года калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту. Пасля яго затрымання амапавец паскардзіўся, што вывіхнуў плячо 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930