Знайсці
18.09.2019 / 09:55РусŁacБел

Раналду назваў Мэсі найлепшым праціўнікам у кар'еры: «Ён фантастычны гулец»

Скрыншот з відэа Uefa.com

Футбаліст «Ювентуса» Крышціяну Раналду лічыць, што форвард «Барселоны» Ліянэль Мэсі — найлепшы праціўнік, супраць якога ён гуляў. Пра гэта Раналду заявіў у інтэрв'ю амерыканскаму акцёру, журналісту і сцэнарысту Крысу Моргану.

Раналду і Мэсі з'яўляюцца галоўнымі футбалістамі сучаснасці. У абодвух па пяць «Залатых мячоў». У канцы жніўня Раналду на цырымоніі ўручэння ўзнагарод УЕФА высока ацаніў гульнявыя якасці Мэсі.

У ходзе інтэрв'ю партугальца спыталі, ці з'яўляецца Мэсі найлепшым яго супернікам. «Так! Безумоўна! Ён фантастычны гулец, — адказаў Раналду. — Многія былі здзіўлены, калі я загаварыў з ім на цырымоніі УЕФА. Так, мы не сябры, але ў нас добрыя адносіны. Наша суперніцтва робіць адзін аднаго лепшым».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера