Знайсці
18.09.2019 / 08:46РусŁacБел

Трэнер «Манчэстэр Сіці» Гвардыёла купіў кватэру ва Украіне

Фота з інстаграма Пепа Гвардыёлы

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла перад матчам Лігі чэмпіёнаў з данецкім «Шахцёрам», які пройдзе сёння ў Харкаве, распавёў, што вельмі часта бывае ва Украіне і набыў там кватэру. Пра гэта каталонскі спецыяліст распавёў падчас перадматчавай прэс-канферэнцыяй, піша РБК.

Гвардыёла прызнаўся, што на набыццё яго наштурхнулі частыя выезды яго каманд ва Украіну. «Так, я ўжо купіў кватэру тут! Я гуляў супраць «Шахцёра» шмат разоў: з «Барселонай», «Баварыяй» і зараз з «Манчэстэр Сіці». Прыязджаю сюды амаль кожны сезон, ужо прывык і мне вельмі падабаецца», — паведаміў Гвардыёла.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930