Знайсці
18.09.2019 / 08:29РусŁacБел

Навукоўцы: Сёлета азонавая дзірка над Антарктыкай будзе найменшай за сорак год

У якасці тлумачэння эксперты называюць раптоўнае пацяпленне стратасферы, што адбылося ў пачатку верасня, паведамілі ў жэнеўскай штаб-кватэры Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (СМА), піша tass.ru.

Калі стратасфера награваецца, памяншаецца аб'ём стратасферных аблокаў і разбураецца менш азону. У гэтым годзе палярная віхура была ссунутая ад полюса ў бок Паўднёвай Амерыкі, што прывяло да паслаблення росту азонавай дзіркі, растлумачылі ў СМА.

Як паведаміла служба Copernicus, на тым тыдні плошча азонавай дзіркі над Антарктыкай склала крыху больш за 5 млн кв. км. Летась у аналагічны перыяд часу яе памеры перавышалі 20 млн кв. км. Азонавы слой, размешчаны ў стратасферы на адлегласці ад 10 да 40 км ад паверхні Зямлі, абараняе планету ад згубнага ультрафіялетавага выпраменьвання Сонца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера