Знайсці
17.09.2019 / 16:36100РусŁacБел

Пазняк пра 17 Верасня: На імгненне гісторыя павярнулася да нас тварам

Лідар БНФ і адкрывальнік праўды пра Курапаты Зянон Пазняк выказаўся наконт 80-годдзя аб’яднання Заходняй Беларусі і БССР у 1939 годзе, піша Радыё Свабода.

«Сярод чужых войнаў, зверства ворагаў, падзелу Беларусі і акупацыяў дзень 17 верасня 1939 года стаў выпадкам, калі гісторыя на імгненне павярнулася да нас тварам», — піша ў сваім звароце Пазьняк.

— Гэтая падзея ад нас не залежала, але рэальна яна абʼяднала нацыю і ўратавала адзінства краіны, хоць, як і ўсё дагэтуль, каштавала нам вялікай ахвярнай крыві і тысячаў ахвярных жыццяў.

Палітык назваў самай чорнай падзеяй у гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя Рыжскі падзел 1921 года, калі «аслабленая краіна была ліквідавана, падзелена і нацыю мэтанакіравана нішчылі з абодвух бакоў».

— Калі б не вайна — перспектывы нацыянальна выжыць і аднавіць дзяржаўную незалежнасць у беларусаў ужо амаль не было б. З гледзішча гістарычнага адзінства краіны акт савецкай акупацыі абʼектыўна стаўся чыннікам абʼяднання Беларусі і фактам аднаўленьня гістарычнай справядлівасці, знішчанай у 1921 годзе.

Паводле Пазняка, абʼяднанне пад савецкай акупацыяй каштавала беларускаму народу пакутаў і страт, бо, як і падзел, сталася вынікам чужой вайны, але яно дало беларусам усьведамленне адзінства, намінальна захавала краіну, тым самым адчыніла надзею дзяржаўнай незалежнасці і адраджэння.

— Такая ёсць наша беларуская гісторыя, — завяршыў свой зварот Зянон Пазняк.

17 верасьня 1939 года Чырвоная армія ўвайшла ў Польшчу, каб далучыць Заходнюю Беларусь да БССР.

«Сяляне сумавалі не па Польшчы, а па сваёй зямлі», — Сідарэвіч ясна і проста тлумачыць, што трэба ведаць пра 17 Верасня 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031