Знайсці
17.09.2019 / 13:273РусŁacБел

«Плаціць не збіраюся»: мінчук незвычайным спосабам абрабаваў краму бытавой хіміі

Непрацуючы 30-гадовы мінчук, а ў мінулым злодзей са стажам, прыйшоў у краму бытавой хіміі на вуліцы Карбышава, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Мужчына вырашыў узяць гелевыя асвяжальнікі, іх ён і паклаў у пакет — 15 штук. Прадавец пацікавіўся ў мужчыны, ці збіраецца той заплаціць. Зламыснік адказаў, што не збіраецца, і выйшаў з крадзеным таварам з крамы.

Міліцыя затрымала злодзея. Але тавар ён паспеў збыць на адным з рынкаў. Прычым адзін асвяжальнік ён прадаваў за 1 рубель, а на выручаныя грошы набыў спіртныя напоі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера