Знайсці
17.09.2019 / 12:51РусŁacБел

Кіраўніка «Спутнік Малдова» затрымалі па справе аб крадзяжы мільярда даляраў

Супрацоўнікі нацыянальнага цэнтра Малдовы па барацьбе з карупцыяй затрымалі 17 верасня кіраўніка інфармацыйнага агенцтва Sputnik Moldova Уладзіміра Новасадзюка, паведамляе Інтэрфакс.

Як заявілі «Інтэрфаксу» ў прэс-службе ведамства, Новасадзюк падазраецца ў дачыненні да дзеянняў групы асоб, якія прывялі да крадзяжу аднаго мільярда даляраў з банкаўскай сістэмы Малдовы.

У цяперашні час затрыманы дае паказанні следчым.

Таксама стала вядома, што пры вобшуку ў Новасадзюка знайшлі «чорную касу», дзе ўказана, якія сумы ад прадстаўнікоў і структур прадпрымальніка Ілана Шора кіраўнік Sputnik Малдова атрымаў у якасці аплаты за запрашэнне ў эфіры і публікацыю меркаванняў «палітолагаў» і «экспертаў», якія падтрымлівалі Дэмпартыю. Новасадзюк пайшоў на супрацоўніцтва са следствам і дае паказанні.

Напярэдадні на 72 гадзіны былі затрыманыя двое дэпутатаў парламента Малдовы ад фракцыі партыі «Шора» Марына Таўбер і Рэгіна Апосталава. Раней з іх знялі дэпутацкую недатыкальнасць.

У 2014 годзе з трох малдоўскіх банкаў было незаконна выведзена за мяжу каля 1 млрд даляраў, што складала больш за 20% ВУП Малдовы. У чэрвені 2017 года Ілан Шор быў прысуджаны да 7,5 года турэмнага зняволення, але ён да гэтага часу застаецца на волі, бо рашэнне суда ўступае ў сілу пасля разгляду ў Апеляцыйнай палаце.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930