Даслаць навіну
Знайсці
39
ЯНКА / адказаць
17.09.2019 / 12:16
★ Таму ганьба — вялізная ганьба! — Гэ Севярынец, што падтрымала «настаўніцу»-мацюгальніцу. ... ... ... ... ★
33
кеша коршатый / адказаць
17.09.2019 / 12:42
В совдеповской и ранней постсовдеповской у учеников не было смартфонов, да и дети были с другими ценностями и жизненными ориентирами, нынешним овощам на всё наплевать...((
37
марцін / адказаць
17.09.2019 / 12:47
  Дзякуй спадар Віктар. Лепшы каментар гэтай абуральнай падзеі за ўвесь час. А той "плач Яраслаўны", пра булінг настаўнікаў, які гэтыя ж пакрыўджаныя настаўнікі разгарнулі ў інэце- не болей як спроба апраўдаць свой нізкі прафесіяналізм і некампетэнтнасць. Атрымліваеце тое, што заслужылі.
7
Казік / адказаць
17.09.2019 / 12:52
У нас фізрук так лаяўся, што вушы вялі
35
В. / адказаць
17.09.2019 / 12:56
Я ў шоку ад гэтай "настаўніцы". Чаму яна яшчэ не ў СІЗА?!
15
Lisoid Kotov / адказаць
17.09.2019 / 13:00
Все верно. В моей школе учитель истории вышла замуж за своего ученика. Она нам такие истории рассказывала на уроках, что ого. И с ней матом разговаривали все. Просто это было нормой. Ах, да. Она по-прежнему работает в школе. уже лет 15... 
г.Мозырь )
10
Мімаходзь / адказаць
17.09.2019 / 13:07
ЯНКА,Настаўніца таксама ахвяра сістэмы.

З аўтарам я б не пагадзіся ў тым, што тут могуць нешта вырашаць кадравыя чысткі.
Па-першае, іх хапае, а выніку няма, а па-другое, яго і не будзе - бо гэта ж сістэма. Вінаватыя тут не яе вінцікі, а яна сама разам з яе кіраўнікамі. Якога добрага чалавека, спецыяліста туды не пастаў, яна ці пераломіць яго пад сябе, ці выкіне.


14
Мордехай В. / адказаць
17.09.2019 / 13:12
Згодны на 120%.

У грамадстве лiчаць, што ўлада, нават намiнальна якая, ня можа быць вiнаватая анi ў чым. Cваю бездапаможнасць ды пасiўнасць штампаваць трэба далей. Таму гнабi дзетак... Каб ужо канчаткова знiшчыць сваю будучыню.

Дзецi абавязаны шукаць лiмiты магчымага i выходзiць за iх. Гэта i ёсць навучэнне, адкрыццё свайго патэнцыялу. А дарослыя  - напраўляць гэтую энергiю ў прадуктыўнае русла, але не падаўляць па галаве. Акрамя iнтэрнэту нават i прасторы для дзетак няма, усё закаталi пад асфальт.

А калi вы ўсiх зробiце цярпiламi-пачакунамi, дык хто вам на пенсiю зарабляць будзе? Хто цябе кармiць будзе, га*но? Алё, слыш ты, сала? Сюда iдзi, бл*! - Калi з вамi гэтак размаўляць трэба, тады вам у канфедэрацыi з Расiяй вельмi спадабаецца.
2
меркаванне / адказаць
17.09.2019 / 13:17
кеша коршатый, чаму "овашч" горш за прыблатнённых, пра якіх піша Марціновіч? 
16
Ян Севярын Бакей / адказаць
17.09.2019 / 13:20
 раз прачытаў, Другі перачытаў. Трэйці....
у сухім астатку - дзеці ніколі ні ў чым не вінаватыя, вінаватыя толькі, заўсёды, выключна настаўнікі, яны дэградуюць ад беспакаранасьці і ўседазволенасьці. (давеча, калі я ў спрэчцы прывёў прыклад вучняў кшталту казакевіча з бензапілою і стаўбцоўскага з нажом, мой апанент, "нічтоже сумняшася" і іх аднёс на выключную адказнасьць настаўнікаў - бо не з Марса ж прыляцелі, тут іх , бандытаў, такімі выхавалі.. і канешне, сям'я ні пры чым - выключна "касяк" непрафесійных, выгарэлых  ад трыццацігадовага стажа, ашалелых ад беспакаранасьці настаўніц.. так што стаўбцоўская гістарычка, па логіке, сама і вінаватая, што яе зарэзалі...)
перакрычаць натоўп прагнучых крыві настаўніцкай я не ў стане. Пераканаць, па ходу, таксама, бо не чуе ня той, у каго вушэй няма, а той, хто ня хоча чуць нічога. бо ўсё ужо вырашыў для сябе.
Ладна. ваш (кароткі...) час, палаючыя праведным гневам "судьдзі" , не абцяжарваючыя сябе  выслухоўваньнем ні абвінавачванага, ні адваката. Вы можаце выгнаць з працы гэтую настаўніцу. (можаце нават і Ганну Севярынец, сёньня ваша сіла. ненадоўга.) 
але вельмі хутка, затуркаўшы да абсалютнага бяспра'я настаўнікаў. страціўшы іх як клас, як сьпецыялістаў, вы атрымаеце тое, што і павінны.  замест аднаго казакевіча дзесяць, пяцьдзесят, сто. таму што сёньня той, з падножкай настаўніку і той, што здымаў заканчэньне канфлікта, ходзяць гогалем па школе. Яны "завалілі" настаўніцу. выгналі са школы. заўтра дабяруцца да дырэктара. пасьлязаўтра яны будуць дыктаваць ўсё вучэбнае і пазавучэбнае жыцьцё ў школе. таму што"ва ўсім вінаватыя настаўнікі"...
Вы ведаеце, што пры сёняшняй 10-бальнай сістэме адзнакаў абсалютная большасьць настаўнікаў баяцца нават нулёваму вучню ставіць нешта ніжэй 4? таму што ў адсутнасьці ведаў вінаваты ніяк не балбес, які на ўроку ў гаджэтах. а па-за ўрокам падручнікам толькі ў футбол гуляе. Вінаваты толькі настаўнік, яго ў хвост і грыву за дрэнныя адзнакі дзяўбуць і адміністрацыя, і бацькі ёлупня-недарасьля.
Не выдуманая беспакаранасьць настаўніка сёньня губіць школу. Бяспраўнасьць Калі яны "непрікасаемые". то зусім не ў тым сэньсе, які ў Марціновіча. а ў сэньсе самай бяспраўнай індыйскай касты .
28
starovoitof / адказаць
17.09.2019 / 13:48
Полность согласен с Виктором.
17
Котіс / адказаць
17.09.2019 / 13:59
Ай Марціноваіч! Не пераканаў! Паеў бы сам настаўніцкага хлеба, потым выказваўся. І пры чым тут савок, не савок. Такія выпадкі бываюць і ў дэмакратычных краінах, а то яшчэ і горай. Прынясе вучань на урок зброю і давай забіваць усіх, пачынаючы з настаўніка. Настаўнікі ў групе рызыкі. Аднойчы сядзеў побач з шафёрам пад час экскурсіі. Настаўнікі выйшлі, а на нас дзеткі не звярталі увагі. Дык яны такімі мацюкамі паміж сабой размаўлялі, што ў бывалага шаферугі вушы скруціліся ў трубачку.
11
ЯНКА / адказаць
17.09.2019 / 14:43
★ Мімаходзь (13:07), якой гэта сыстэмы?! Існуе вельмі яскравае кіно «Жыцьцё за крэсаю» на нашу тэму. У ім маладая настаўніца, якую згуляла бес(а)падобная «дачушка Адамс», пасьля сваей сьмерці задае пытаньне: а што я бачыла? Дом — школка, школка — дом... ★ Між тым сапраўдны настаўнік (як і прадстаўнік другой прафэсыі) мусіць якраз знаходзіць жыцьцё зь вялікай літары ў сваей працы. Мае бацькі, настаўнікі, акрамя школкі, таксама мала чаго бачылі. Але ў ей, у навучаньні й дзецях і прайшло ў шчасьці іхняе жыцьцё. ★ Тутака ж мы чуем паталягічную злосьць, якую выпырсківае на маленькага хлопчыка гэна кабета й зноў бачым ейную рыхлую каляжанку ўжо з апраўданьнем мацюкоў. Гэта Настаўнікі?! Няхай кіне ў сябе камень, хто так мяркуе! ★
5
Жвір / адказаць
17.09.2019 / 14:44
вычарпальная ілюстрацыя да паняцця «беларуская школа ў 2019 годзе»
А як жа Фрэкен Бок ??? Га ?
21
кеша коршатый / адказаць
17.09.2019 / 15:09
меркаванне,у приблатнённых есть хоть какие-то ценности и ориентиры, овощи-неполноценные дегенераты... 
8
меркаванне / адказаць
17.09.2019 / 15:48
Котіс, калі настаўнікі лаяцца матам на вучняў, то які ўжо спрос з вучняў? Хто ў каго павінен вучыцца, і хто каго выхоўвае? Ніякай павагі мацершчыннікам! Асабіста для мяне пасля такой ганебнай агрэсіі яна б проста маральна не існавала. 
21
Трактарыст-максімаліст / адказаць
17.09.2019 / 15:52
У нас была настаўніца, на уроках якой курылі на апошніх партах адчыніўшы вокны. Ну дык вось, калі паўстане выбар куды аддаць дзіця - да мацюгальніцы або да маёй мінулай - то я без сумневу аддам дзіця да мацюгальніцы. Паднялі тут вэрхал. Аёй, мацюгнулася, пагражала... А што рабіць, калі да малых доўбняў звычаныя словы не даходзяць? Для іхняга дзіцячага убогага умішка адекватныя і дарослыя пераканні гучаць як абракадабра. У іх яшчэ не сфармаваўся светапогляд і задача настаўніка і выхавацеля яго сфармаваць. І паказаць што можна рабіць, а што нельга. Нават калі для гэтага спатрэбіцца ужыць крык і мат. Бо калі яны перойдуць у старэйшыя класы, то нешта фармаць будзе ужо запозна. І бацькі потым будуць слёзы ліць па сынку, які ў чарговы раз кагосьці абрабуе, зб'е ці нават заб'е. Бо з дзяцінства не прывучылі да адекватных паводзін у грамадстве і не навучылі, што можна рабіць, а што нельга.

І ня трэба тут казаць, шо вось, чаму навучыць такая нстаўніца - адно матам і хамству. Не, даражэнькія, матам і хамству дзеці вучацца дома. А вось настаўнікі ставяць у іх пустых мазгах чырвоныя сцяжкі, выходзіць за якія ў грамадстве нельга. Калі іх паставіць с дзяцінтсва, то бацькі потым дзякуй скажуць. Як і ўсё грамадства.
9
MsNN / адказаць
17.09.2019 / 16:57
Как в анекдоте: если в школе физрук и трудовик не матерятся, школе придают статус гимназии. Что говорить об уровне школы, в которой матерится учитель русского языка?
6
Nokia / адказаць
17.09.2019 / 16:58
Трактарыст-максімаліст, у цяперашні час бацькі не займаюцца з дзецьмі. Глядзяць дзённік толькі ў канцы чвэрці, або не ведаюць зусім калі яна сканчаецца.
3
Мімаходзь / адказаць
17.09.2019 / 18:43
ЯНКА,Я быў настаўнікам - ведаю пра што кажу. Ведаю сістэму не па фільмах, ці роспавядах бацькоў.

Якія "сапрвўдныя настаўнікі"? Ім пастухі патрэбныя, прычым бязмоўныя. 


2
ВасільС. / адказаць
17.09.2019 / 18:59
Віктар, Вы памыляецеся. Пішыце пра тое, што добра ведаеце, а не пра тое, што Вы ведаеце на ўзроўні ўяўленняў ці ўспамінаў пра свае школьныя гады. Ваш артыкул дадаў лайна на вентылятар.
5
Ляксандра / адказаць
17.09.2019 / 19:15
Паглядзеў бы я на вас,каб дзесяцігадовае шпаня,якого вы павінны чамусьці вучыць,падставіла вам падножку ды яшчэ пракаментавала матам уздагон.На уроку.Хаця каму я гэта кажу.Мяркуючы па тэксту,за плячыма у вас такія ж паводзіны.Размазюкваць,седзячы за кампутарам заўсёды лёгка.Перш чым маралізаваць,паспрабаваў бы сам папрацаваць у школе.Дарэчы, сама настаўніца Ганна Севярынец ( а яна з вашых радоў) вельмі узважлівы каментар па гэтаму выпадку дала ТУТбаю.Рэкамендую прачытаць.Для самаадукацыі і разуменьня рэакцыі людзей,якія іменна ў школе працуюць,а не малоцяць языком.
5
Котіс / адказаць
17.09.2019 / 20:05
меркаванне, гэта не настаўнікі іх таму навучылі. Глядзіце глыбей, у сям'ю. Што да гэтага выпадку, то таксама трэба глядзець глыбей, Вывучыце тэму, затым выказывайцеся. Няўжо гэтая настаўніца ўсе 35 гадоў мацюкалася, была прафесійна непрыгоднай? Чаму ж тады была чарга на навучаньне да яе? Тое, што здарылася з ёю, проста няшчасны выпадак ў яе біяграфіі. Вядома, ён яе не красіць, але і знішчаць яе маральна за гэта не трэба. 
1
ВасільС. / адказаць
17.09.2019 / 20:39
Тэарэтыкі руляць
3
Мімаходзь / адказаць
17.09.2019 / 20:58
Існуе такі тэрмін, як прафесійнае выгаранне, які найперш датычыцца да настаўнікаў, як,дарэчы, і да іншых другіх прафесій.

А вось хто адкажа, чаму ў школе існуе пасада школьнага псіхолага, які павінны спрыяць псіхалагічнай адаптацыі вучняў, а няма псіхолага, які б спрыяў псіхалагічнай адаптацыя педагогаў у працэсе навучання/выхавання?
4
меркаванне / адказаць
17.09.2019 / 23:02
Мімаходзь,  яна ж толькі з адпачынку вярнулася ці як?
  Лічу, што за 25 гадоў бесперапыннага ганебнага лукашызма адбыліся ўжо здвігі ў псіхікі рэжымных працоўных і не толькі. Увесь час народзец вымушаны быў назіраць хамства, агрэсію, амаральшчыну, малаадукаваную ахінею з самага верха і чвэрць стагоддзя! Няўжо гэта магло быць без наступстваў? 
4
меркаванне / адказаць
18.09.2019 / 10:29
Котіс, ну як вы сабе ўяўляеце, што пасля такой ганебнай разборкі, яна будзе гэтым 4-клашкам распавядаць аб высокародным, культурным, маральным? Хто ёй паверыць? Калі яна так пачала зрывацца, то, лічу, скончылася як настаўнік. Навучыць коскі растаўляць ці праверку на безнацісковыя, канешне, можа, але ж гэтага ў школе замала?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера