Знайсці
17.09.2019 / 11:3417РусŁacБел

Вітаўт Другі: «Белкамунмаш» распрацаваў праварульны аўтобус

Першы ў СНД праварульны электробус распрацаваў «Белкамунмаш». Пра гэта журналістам паведаміў намеснік галоўнага канструктара па новай тэхніцы прадпрыемства Сяргей Чыстоў, піша БелТА.

«Кузаў максімальна ўніфікаваны для наступнай вытворчасці, каб можна было канфігураваць правы ці левы руль паводле патрабаванняў заказчыка. Канцэпцыя аналагічная мінскім электробусам з хуткай зарадкай на канечных прыпыначных пунктах. 12-метровая машына прабягае сярэднестатыстычны маршрут у 20 км, далей на працягу 8 хвілін адбываецца яго зарадка і выпуск на лінію. Такая канцэпцыя дазваляе гнутка фармаваць інфраструктуру зарадных станцый ва ўмовах старых гарадоў», — сказаў Сяргей Чыстоў.

Электробус будзе прэзентаваны на выставе аўтобусаў, якая адбудзецца 2—3 кастрычніка ў Бірмінгеме. «Мы праводзілі перамовы ў Манчэстэры і Нотынгеме і бачым зацікаўленасць перавозчыкаў і кіраўніцтва гарадоў у электрычным транспарце. У далейшым плануем эксплуатаваць гэты электробус ва ўмовах горада Нотынгем», — адзначыў намеснік галоўнага канструктара.

Акрамя таго, цяпер «Белкамунмаш» вядзе перамовы з брытанскім вытворцам транспартных сродкаў па сумеснай лакалізацыі вытворчасці і далейшым прасоўванні электробусаў на рынкі іншых краін Садружнасці нацый: Барбадоса, Мальты, Кіпра.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031