Знайсці
17.09.2019 / 10:5110РусŁacБел

Работнікі бізнэс-цэнтра на пр. Дзяржынскага паркуюцца на веладарожцы ФОТАФАКТ

Прыпаркаваныя не па правілах аўто перашкаджаюць перасоўвацца веласіпедыстам на пр. Дзяржынскага. Такую праблему акрэсліла мінчанка Юлія, якая выкарыстоўвае двухколавы транспарт для паездак на працу, паведамляюць Мінск-навіны.

— Непрыстойна ў адносінах да веласіпедыстаў паводзяць сябе супрацоўнікі і наведвальнікі бізнэс-цэнтра, размешчанага на праспекце Дзяржынскага, 8. Каля яго ўваходу ёсць невялікая абсталяваная паркоўка для машын. Усім ахвотным месца там не хапае, але самыя хітрыя пакідаюць свае аўто проста на веладарожцы, якая праходзіць уздоўж праспекта. Пры гэтым заступаюць шлях двухколаваму транспарту. А веласіпедыстаў шмат, яны вымушаныя з'язджаць з іх законнай дарожкі і рухацца па тратуары, — абураецца мінчанка.

Дзяўчына адзначае, што велатраса пазначаная па ўсіх правілах: там ёсць разметка, дарожныя знакі. Апошнія дублююцца і на тратуарнай плітцы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930