Даслаць навіну
Знайсці
17.09.2019 / 09:56 2

У Люксембургу Джонсана асвісталі, і ён уцёк з брыфінгу. А прэм'ер краіны яго патроліў ВІДЭА

Павялічыць выяву

Скрыншот з відэа

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан адмовіўся выступіць на прэс-канферэнцыі па выніках перамоваў з прэм'ерам Люксембурга Ксаўе Бетэлем з-за натоўпу дэманстрантаў, якія асвісталі палітыка і выкрыквалі ў яго адрас абразлівыя лозунгі. Пра гэта паведамляе Daily Telegraph.

Пасля перамоваў Джонсан і Бетэль выйшлі на вуліцу да журналістаў, аднак дэманстранты, што знаходзіліся непадалёк, пачалі асвістваць брытанскага прэм'ера. Джонсан адмовіўся падысці да подыума з дзвюма мікрафоннымі стойкамі, а затым у суправаджэнні аховы накіраваўся ў бок свайго аўтамабіля і з'ехаў.

У сваю чаргу, Бетэль падышоў да мікрафона і, паказваючы рукамі на пустуючае побач з сабой месца, сказаў, што кіраўніку ўрада Брытаніі трэба дзейнічаць, а не займацца дэмагогіяй. «Да Brexit выбаршчыкам казалі, што ім вернуць грошы з сацыяльнага страхавання, што Brexit будзе выкананы праз 24 гадзіны і ўсё будзе добра, але ніхто не мог сказаць: «Прабачце, гэта хлусня», — заявіў Бетэль.

Звяртаючыся да адсутнага побач калегі, люксембургскі прэм'ер адзначыў, што ўладам Еўрапейскага саюза патрэбныя ад Джонсана пісьмовыя прапановы па Brexit, а не пустыя размовы.

NN.by

0
Трактарыст-максімаліст / адказаць
17.09.2019 / 10:23
Пасля перамоваў Джонсан і Бетэль выйшлі на вуліцу да журналістаў, аднак дэманстранты, што знаходзіліся непадалёк,
Мда, гэта вам не "краіна для жыцця", у якой непадалёк не тое, што дэманстрантаў не будзе, а нават ўсіх апазіцыянераў з кватэр вывязуць. Каб тыя не дай божа не апынуліся непадалёк ад вышебога. Нават седзячы ў сваёй кватэры.  


5
Той самы / адказаць
17.09.2019 / 12:39
Аказваецца, тое, што Джонсан адмовіўся ўдзельнічаць  у брыфінгу, гэта падаюць як ... уцёк. З Мэй ЭЗ-аўскім чыноўнікам была вельмі проста размаўляць, яна невытрыманая асоба і паводзіла сябе як курыца перад аўтамабілем...

Джонсан паводзіць сябе як належыць, але паглядзім што будзе далей.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31