Знайсці
17.09.2019 / 09:282РусŁacБел

У Мінску прэзентуюць зборнік дакументаў аб дзейнасці органаў НКВД у Заходняй Беларусі

Прэзентацыя зборніка дакументаў і матэрыялаў «НКВД у Заходняй Беларусі. Верасні-снежні 1939 г.» адбудзецца сёння ў Нацыянальным архіве Беларусі, паведаміў БелТА вядучы навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Вячаслаў Селяменеў.

Зборнік распавядае пра дзейнасць органаў НКВД у Заходняй Беларусі ў верасні-снежні 1939 года. У ім публікуюцца дакументы кіраўніцтва народнага камісарыята ўнутраных спраў цэнтральнага, абласнога і раённага ўзроўняў з фондаў Нацыянальнага архіва Беларусі і Цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

«У выданні прадстаўлены ўнікальныя дакументы, многія з якіх раней ні дзе не выдаваліся. У прыватнасці, у іх адлюстраваны настрой мясцовага насельніцтва, як яно ўспрыняла ўвод войскаў Чырвонай Арміі на тэрыторыю Заходняй Беларусі, матэрыяльна-тэхнічны стан арміі і настрой вайскоўцаў, што адлюстравана ў дакументах асобага аддзелу НКВД Беларускага фронту. Гэтая тэма практычна ніколі не асвятлялася ў нашых публікацыях», — распавёў Вячаслаў Селяменеў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930