Знайсці
17.09.2019 / 09:444РусŁacБел

Сілавікі зацікавіліся топ-менеджарамі алкагольных заводаў

На мінулым тыдні сілавікі прыйшлі з праверкамі на некалькі заводаў, якія вырабляюць алкагольную прадукцыю. У выніку было затрымана некалькі топ-менеджараў. Інфармацыю не аб усіх з іх удалося пацвердзіць, піша tut.by.

Вядома, што быў затрыманы дырэктар ААТ «Чысты выток 1872» Зміцер Несмірны. Дадзеную інфармацыю пацвердзілі дзве інфармаваныя крыніцы. На самім заводзе толькі сказалі, што дырэктар адсутнічае на працоўным месцы з сярэдзіны мінулага тыдня. Назваць яго месцазнаходжанне не змаглі. Суразмоўцы не ведаюць, што інкрымінуецца Нясмірнаму. У прэс-службе КДБ адмовіліся каментаваць інфармацыю аб затрыманні дырэктара спіртзавода.

«Чысты выток 1872» - гэта новая назва Чашніцкага завода харчовых прадуктаў (у прастамоўі - Чашніцкі спіртзавод). У снежні 2016 года гэта камунальнае прадпрыемства было пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Чысты выток 1872». Разам з дзяржавай акцыянерам новага таварыства стаў Мінскі завод вінаградных вінаў. МЗВВ, які падкантрольны уладальнікам «Еўрагандалю», абавязаўся ўкласці некалькі мільёнаў даляраў інвестыцый і ўдыхнуць новае жыццё спіртзаводу ў Чашніках.

Узніклі пытанні з боку праваахоўных органаў і да галоўнага інжынера кіруючай кампаніі «Мінск Крышталь Груп» Аляксандра Жарына.

Раней пра затрыманне Жарына паведамілі блогер NEXTA і шэраг інтэрнэт-рэсурсаў. Па словах іх крыніц, топ-менеджару нібыта інкрымінуецца атрыманне хабару ў памеры трох тысяч даляраў.

У прыёмнай кіраўніка «Мінск Крышталь Груп» сказалі, што не валодаюць інфармацыяй аб затрыманні галоўнага інжынера. Іншыя яго калегі запэўніваюць, што ён на працоўным месцы, аднак там яго карэспандэнту tut.by на працягу двух дзён не ўдалося заспець.

Аляксандр Жарын ўваходзіць у камісію «Мінск-Крышталя» па супрацьдзеянні карупцыі. Ён таксама ўзначальваў конкурсную камісію па правядзенні закупак абсталявання, сведчыць справаздачнасць кампаніі.

Топ-менеджар у 2001 годзе скончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут. Галоўным інжынерам кіруючай кампаніі «Мінск Крышталь Груп» быў прызначаны ў 2015 годзе, паведамляецца ў прафайле Аляксандра Жарына ў сацсетках.

У СК і МУС не маюць інфармацыі аб затрыманні Жарына. У КДБ адмовіліся ад каментароў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031