Знайсці
17.09.2019 / 07:095РусŁacБел

Беларускія мытнікі сцвярджаюць, што перакрылі канал пастаўкі зброі з Украіны ў Расію

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Юрый Сянько ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1» распавёў пра факты незаконнага перамяшчэння праз мяжу Беларусі. Так, паводле яго слоў, сумесна з КДБ мытнікі перакрылі канал пастаўкі зброі з Украіны ў Расію.

«Мы адпрацоўвалі інфармацыю аб тым, што з Украіны транзітам праз Беларусь перамяшчалася часткамі зброя ў Літву, і адтуль больш буйнымі партыямі — у Расію, — паведаміў кіраўнік ведамства. — Наколькі мы маем інфармацыю, у РФ пры завяршэнні спецаперацыі была выяўлена вялікая колькасць зброі».

Сянько праінфармаваў, што гэта - аўтаматы, пісталеты, стралковая зброя, каля 9 тыс. боепрыпасаў. «Цэлы арсенал быў канфіскаваны спецслужбамі на тэрыторыі Расіі», — сказаў кіраўнік ДМК.

Ён таксама паведаміў, што ў рэспубліцы за восем месяцаў года распачата 129 крымінальных спраў па фактах незаконнага перамяшчэння праз мяжу наркотыкаў.

«Гэта ў чатыры разы больш па вазе, чым у аналагічным перыядзе мінулага года», — адзначыў Сянько.

Паводле яго слоў, на мяжы было канфіскавана 626 кг наркатычных рэчываў, тады як летась — 156 кг. «Што характэрна, з 626 кг канфіскаваных наркотыкаў 615 кг прызначаліся для расійскіх спажыўцоў. Увозіліся расейскімі кур'ерамі для далейшага транзіту па тэрыторыі Беларусі», — адзначыў Сянько.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930