Знайсці
16.09.2019 / 23:182РусŁacБел

У Гомелі мужчына забіў прыяцеля адным ударам, а праз 40 хвілін здаўся міліцыі

Жыхар Гомеля падчас сваркі забіў прыяцеля, паведамляе міліцыя.

Злачынства было здзейснена 14 верасня. Гаспадар дома на вуліцы Цыялкоўскага ў Гомелі патэлефанаваў у міліцыю і прызнаўся, што забіў таварыша. Патрульныя выявілі загінулага мужчыну і гаспадара жылля.

Высветлілася, што прыяцелі выпівалі. У нейкі момант здарыўся канфлікт і гаспадар ударыў госця кулаком у твар. Той упаў і памёр. Праз 40 хвілін пасля здарэння ўладальнік дома патэлефанаваў міліцыянерам.

Цяпер мужчыне пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930