Знайсці
16.09.2019 / 20:01РусŁacБел

Былога хакеіста КХЛ арыштавалі за махлярства з крыптавалютай

Кузьмінскі суд Масквы ў панядзелак арыштаваў на месяц хакеіста Ігара Мусатава, які абвінавачваецца ў махлярстве з крыптавалютай на $800 тысяч, перадае карэспандэнт ТАСС з залы суда.

Сам да абвінавачваны ў судзе назваў свой крымінальны пераслед вынікам абгавору.

Мусатаў абвінавачваецца ў махлярстве ў асабліва буйным памеры, здзейсненым групай асобаў па папярэдняй змове (ч. 4 арт. 159 КК РФ). Па дадзеных следства, ён здзейсніў злачынства ў пачатку 2018 года, тады ён сустрэўся ў цэнтры Масквы прадпрымальнікамі, якія займаюцца інвестыцыямі ў сферы крыптавалютнага рынку «з мэтай абмеркавання далейшага супрацоўніцтва».

«Далей Мусатаў падчас тэлефоннай размовы з Абелянам В. М., уводзячы апошняга ў зман, дамовіўся аб продажы крыптавалюты агульным коштам $800 тысяч, пры гэтым пераканаўшы Абеляна у ажыццяўленні здзелкі», — гаворыцца ў матэрыялах справы. Па словах адваката, сваю віну Мусатаў не прызнае.

Ігар Мусатаў з'яўляецца выхаванцам хакейнай школы маскоўскага «Спартака». Выступаў за некалькі клубаў з Расіі і Славакіі, у тым ліку «Спартак», «Ак Барс», «Лакаматыў», «Салават Юлаеў», «Авангард». Яго апошнім клубам быў славацкі «Слован» у сезоне 2016—2017, які выступаў у Кантынентальнай хакейнай лізе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930