Знайсці
16.09.2019 / 18:57РусŁacБел

У Бабруйску сын забіў 70-гадовага бацьку 

Бабруйскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па факце забойства з асаблівай жорсткасцю 70-гадовага мясцовага жыхара, перадае тэлеграм-канал СК. 

Па дадзеных следства, 14 верасня ад дыспетчара хуткай дапамогі ў міліцыю паступіла паведамленне пра смерць 70-гадовага мужчыны. Cо слоў сына, які паведаміў аб здарэнні, мужчына траўмаваўся сам пры падзенні.

Але на месцы следча-аператыўнай групай былі выяўлены акалічнасці, якія сведчаць, што мужчыну забілі.

Па падазрэнні ў здзяйсненні забойства затрыманы 47-гадовы сын загінулага. Падчас допыту мужчына пацвердзіў, што збіваў бацьку, пасля яго ўдараў бацька і памёр на месцы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера