Даслаць навіну
Знайсці
16.09.2019 / 17:36 1

Вусы Купалы, прагулкі па закуліссі і ўваход з пледамі — у Мінску пройдзе тэатральны пікнік

Першы ў Беларусі тэатральны пікнік адбудзецца 21 верасня. Яго правядзе Купалаўскі тэатр, каб адзначыць пачатак 100-га сезона ў вялікай кампаніі гасцей. Праграма пачнецца а 12:00 і працягнецца да позняга вечара. Госці змогуць пачаставацца ў street-буфеце, зрабіць сабе вусы, як у маладога Купалы, прагуляцца па тэатральным закуліссі, атрымаць запрашэнні на закрытыя паказы спектакляў і нават шанец выйсці на сцэну Купалаўскага. На пікнік запрашаюцца ўсе ахвотныя. Уваход вольны, пажадана захапіць плед.

Павялічыць выяву

Распачынаючы 100-ы творчы сезон, Купалаўскі тэатр выходзіць за межы тэатральнай залы. Вялікае свята возьме пачатак на галоўнай сцэне і разгорнецца ў прасторы ўсяго Аляксандраўскага сквера. На цэлы выхадны дзень цэнтр Мінска пагрузіцца ў тэатральную атмасферу. Па скверы будуць гуляць персанажы спектакляў у арыгінальных касцюмах, можна будзе фатаграфавацца з імі, а таксама з сапраўднымі тэатральнымі дэкарацыямі і рэквізітам спектакляў.

На пікнік арганізатары запрашаюць прыходзіць з пледамі, каб было цёпла і атмасферна. Прыемны бонус: уладальнік самага вялікага пледа атрымае запрашэнне на закрытыя паказы ўсіх прэм’ер цягам сезона. Для тых, хто нагуляе апетыт, на пікніку будзе працаваць street-буфет, дзе сталічныя кавярні і рэстараны прадставяць тэатральныя сэты. Дэсерт з журавінавым морсам «Людзі на балоце», сэндвіч з чорнай гарбатай «Чорная панна Нясвіжа», зялёны чай з канапэ «ЧайКа», штрудзель з безалкагольным глінтвейнам «Ноч на Каляды» — далёка не поўны пералік прысмакаў вулічнага буфета.

На сцэне сквера выступіць унікальны Купалаўскі аркестр і сучасныя музыкі. Як кажуць, таленавітыя людзі таленавітыя ва ўсім — шмат хто з купалаўцаў займаецца музычнай дзейнасцю. Напрыклад, адзін з гуртоў, які выступіць на пікніку, ili-ili — гэта праект акцёраў Дзмітрыя Есяневіча, Міхаіла Зуя і музыканта тэатральнага аркестра Эрыка Арлова-Шымкуса. Акрамя іх, у музычнай праграме возьмуць удзел Ягор Забелаў, Святлана Бень, гурт «Касіяпея» ды іншыя.

21 верасня ўпершыню пастаноўку Купалаўскага можна будзе паглядзець на вуліцы: у скверы адбудзецца жывая трансляцыя спектакля «Радзіва Прудок», пастаўленага па нашумелай кнізе Андруся Горвата. Падчас пікніка госці змогуць трапіць за кулісы тэатра і нават адчуць сябе сапраўднымі акцёрамі, але ўмовы гэтых магчымасцяў, як і падрабязную праграму мерапрыемства, арганізатары раскрыюць бліжэй да свята.

NN.by

0
mikola ramanau / адказаць
16.09.2019 / 17:43
Dobra prydumali ! Malaicy ! Skada sto ja ni u Mensku..............
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31