Знайсці
16.09.2019 / 13:2075РусŁacБел

Наталля Эйсмант пра «канфедэрацыю»: Мы ідзём на эканамічна мэтазгодныя крокі. Але незалежнасць — святое

Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант пракаментавала «Нашай Ніве» інфармацыю аб магчымай праграме эканамічнай інтэграцыі Беларусі і Расіі, якую распаўсюдзіў расійскі «Камерсант».

Ці можна ацэньваць гэта як укід, а калі не, то як грамадству разумець фразы аб «больш чым канфедэрацыі»? 

«Усе гучныя тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў прыведзеным артыкуле, — канфедэрацыя, федэрацыя і г.д. — мы б прапанавалі ацэньваць як пустыя журналісцкія штампы. У цэлым жа ў інтэграцыйнай рабоце, якая цяпер вядзецца, бакі сыходзяць з тых рэалій, якія маюць, гэта значыць з дасягнутага ўзроўню ўзаемадзеяння», — мяркуе Наталля Эйсмант.

Яна падкрэсліла, што ў аснове любых працэсаў ляжыць тэзіс аб незалежнасці Беларусі і Расіі.

«Гэта святое! Чырвоныя сцяжкі — гэта суверэнітэт і незалежнасць кожнай з краін. У інтэграцыйных працэсах мы ідзём на тыя крокі, якія эканамічна мэтазгодныя. Ніякіх сумесных органаў не ствараецца — да гэтага краіны не гатовыя», — падкрэслівае прэс-сакратар. 

Яна нагадала, што на ўзроўні ведамстваў у Беларусі і Расіі выдатна наладжана работа сумесных калегій, эфектыўна працуюць Парламенцкі сход, Саюзны Саўмін, Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы. «Гэта тыя органы, праз якія, паводле дамоўленасцяў прэзідэнтаў, вырашаюцца і будуць вырашацца пытанні двухбаковых адносін», — мяркуе яна.

«Што тычыцца пытання аб «укідзе» — праграма стане праграмай толькі тады, калі яе падпішуць прэзідэнты і яна будзе прынята на вышэйшым Дзяржсавеце ў снежні — зноў жа, калі бакі будуць да гэтага гатовыя. Пакуль праца працягваецца, аб усіх іншых падрабязнасцях мы прапануем звяртацца да тых, хто гэтую інфармацыю «зліў», — падсумавала Наталля Эйсмант.

«Коммерсант» даведаўся план інтэграцыі Беларусі і Расіі: Масква хоча эканамічнага паглынання 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031