Знайсці
16.09.2019 / 12:3711РусŁacБел

У Мінску маладзён нажом ударыў у сэрца мінака. Ён задаў пацярпеламу пытанне: «За каго ганяеш?»

mubus7, shutterstock.com

Супрацоўнікі па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС затрымалі 22-гадовага мінчука, які падазраецца ў нанясенні нажавога ранення мінаку. У дачыненні да маладога чалавека заведзена крымінальная справа па ч.3 арт.339 КК (асабліва злоснае хуліганства), паведамляе сталічная міліцыя.

Крымінальная гісторыя здарылася вечарам 1 верасня ў пасёлку Мачулішчы. Пацярпелы разам з сябрамі гуляў на вуліцы, калі да іх падбег незнаёмы і агрэсіўна пачаў задаваць адно і тое ж пытанне, вядомае прыхільнікам футбола: «За каго ганяеце?»

У кампаніі была дзяўчына, таму дзеля яе бяспекі 18-гадовы жыхар пасёлка Гатава папрасіў мінака супакоіцца і «трымаць дыстанцыю». Аднак той яго не паслухаў.

У выніку ён адбег да свайго таварыша, які стаяў на супрацьлеглым баку дарогі, гвалтоўна адабраў у яго нож (той не хацеў даваць прыладу) і параніў пацярпелага ў вобласць сэрца.

Хлопец, які прычыніў нажавое раненне, і яго таварыш паспрабавалі з'ехаць з месца здарэння на таксі, аднак на працягу гадзіны былі затрыманыя ў Мінску. За гэты час хлопцы дамовіліся даць ілжывыя паказанні і схавалі нож у салоне аўтамабіля.

Але аператыўнікі аднавілі карціну таго, што адбылося і сабралі неабходныя доказы віны падазраванага.

Зараз малады чалавек змешчаны ў ІЧУ. Ён правяраецца на дачыненне да здзяйснення іншых злачынстваў. У ГУБАЗіК дадалі, што падследны з'яўляецца прадстаўніком каляфутбольнага руху.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031