Знайсці
16.09.2019 / 12:1723РусŁacБел

Лукашэнка: Не будзем жа мы пастаянна на каленях поўзаць перад сваім старэйшым братам і вымольваць нейкія крошкі

Беларусь і Расія яшчэ вернуцца да пытання пра кампенсацыю за падатковы манеўр у нафтавай сферы. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыем Сянько, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што падатковы манеўр, які праводзіцца Расіяй у нафтавай сферы, прывёў да памяншэння паступленняў ад вывазных мытных пошлін за нафтапрадукты. У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, якія крокі робіць Мытны камітэт для кампенсацыі страт.

«Не будзем жа мы пастаянна на каленях поўзаць перад сваім старэйшым братам і вымольваць нейкія крошкі. Мы павінны самі будаваць тут палітыку з усімі вынікаючымі адсюль наступствамі. Гэта мы з прэзідэнтам Расіі не аднойчы абмяркоўвалі. Думаю, у найбліжэйшы час нам, сцвярджаючы праграму сумесных дзеянняў, прыйдзецца вярнуцца і да гэтага пытання», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы быў праінфармаваны, што мытная служба ў цэлым выконвае задачы па забеспячэнні напаўнення рэспубліканскага бюджэту, стварэнні неабходных умоў для працы бізнэсу пры належным узроўні кантролю на мяжы і ўнутры краіны, пашырэнню міжнароднага супрацоўніцтва.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031