Знайсці
16.09.2019 / 09:216РусŁacБел

Міністр працы прыгожа выказалася пра ўвядзенне электронных працоўных кніжак

Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у эфіры тэлеканала АНТ расказала пра перспектывы ўвядзення ў Беларусі электронных працоўных кніжак, піша БелТА.

Электронны ўлік працоўнай дзейнасці перш за ўсё добры для чалавека, бо ён дазваляе захаваць усю інфармацыю.

Бо ў гэтым выпадку «атрамант не выгарае, а папера не заціраецца», — прывяла аналогію з папяровай міністр.

«Другі момант: мы засцеражэм чалавека ад несумленнага наймальніка», - працягнула Ірына Касцевіч. Яна патлумачыла, што бываюць выпадкі, калі пры фарміраванні пенсійных правоў не ўдаецца знайсці нейкія дакументы аб працоўнай дзейнасці чалавека.

Для наймальніка гэта таксама вельмі важны станоўчы крок, лічаць у Мінпрацы, паколькі спрашчаецца вядзенне дакументазвароту.

Электронныя кніжкі плануецца ўвесці ў наступным годзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930