Знайсці
16.09.2019 / 08:49РусŁacБел

СМІ дазналіся пра выпіску Шумахера з бальніцы

Сяміразовы чэмпіён «Формулы-1» Міхаэль Шумахер пакінуў парыжскую клініку імя Жоржа Пампіду. Пра гэта заявіў журналіст выдання Le Parisien Жан-Мішэль Дэкюжы ў эфіры тэлеканала BFMTV, паведамляе РБК.

Фота з афіцыйнага інстаграма Міхаэля Шумахера

Паводле інфармацыі Дэкюжы, Шумахера даставілі ў клініку ў панядзелак, 9 верасня. У аўторак былы спартсмен прайшоў лячэбныя працэдуры, а ў ноч з серады на чацвер пакінуў межы Францыі.

Дэкюжы заявіў, што методыка, па якой лячылі Шумахера, не называецца, але яму ўдалося высветліць, што былому гоншчыку рабілі пераліванне крыві з дабаўленнем ствалавых клетак. Ён таксама адзначыў, што падобнае лячэнне павінна станоўча ўплываць на арганізм Шумахера, у тым ліку на яго мозг. Лячэннем Шумахера займаўся прафесар Філіп Менашэ, які спецыялізуецца на тэрапіі ствалавымі клеткамі.

Шумахер атрымаў цяжкую траўму галавы ў снежні 2013 года, паваліўшыся падчас катання на горных лыжах. Гоншчык перанёс аперацыю, пасля чаго доўгі час знаходзіўся ў коме. Улетку 2018 г. ён прыйшоў у прытомнасць, пасля чаго яго нават перавялі са шпіталю дадому ў Лазану. Апошнія гады Шумахер праходзіць працэс рэабілітацыі ад траўмы, але яго сям'я не выдае інфармацыю пра стан яго здароўя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера