Знайсці
16.09.2019 / 07:422РусŁacБел

Цэны на нафту ўзляцелі на фоне скарачэння саудаўскай здабычы

Сусветныя цэны на нафту на адкрыцці таргоў на біржы ICE ў Лондане паказалі рэзкі рост пасля таго, як Саудаўская Аравія скараціла здабычу на фоне атакі дронаў на заводы Saudi Aramco. Пра гэта сведчаць дадзеныя таргоў, піша rbc.ru.

Цана ф'ючарсаў на нафту маркі Brent з пастаўкай у лістападзе вырасла на 13,86%, да $ 69,91 за бараль. Пры гэтым у першыя хвіліны таргоў цана нафты Brent дасягала значэння ў $ 71,95 за бараль. На папярэднім закрыцці яна складала крыху больш за $ 60 за бараль.

Цана кастрычніцкага ф'ючарса на нафту маркі WTI павялічылася на 11,23% - да $ 61,79 за бараль (супраць амаль $ 55 на папярэднім закрыцці).

Напярэдадні, 15 верасня, аналітыкі і трэйдары заявілі Reuters, што цэны на нафту падскочаць.

Аналітыкі дапусцілі нафту па $100 за бараль пасля атакі дронаў

Эр-Рыяд прыняў рашэнне скараціць здабычу пасля таго, як на двух буйных радовішчах нафты кампаніі Saudi Aramco адбыўся пажар. Яго прычынай стала атака дронаў раніцай 14 верасня.

Атака прывяла да скарачэння ўзроўню здабычы нафты ў каралеўстве амаль удвая. Адказнасць за напад узялі на сябе хусіты.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930