Знайсці
15.09.2019 / 17:402РусŁacБел

Хацеў апярэдзіць і перакуліўся: у ДТЗ пад Слуцкам загінуў кіроўца, трое пацярпелі

У Слуцкім раёне 15 верасня каля 14:30 на 118 км аўтадарогі Р23 адбылося ДТЗ, у выніку якога адзін чалавек загінуў, трое атрымалі раненні, паведамляе прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

Кіроўца на «Сітраэне» хацеў апярэдзіць па абочыне «Таёту». Машыну занесла, яна зачапіла «Таёту», выехала на сустрэчную паласу і, некалькі разоў перакуліўшыся, вылецела ў кювет. Кіроўца загінуў на месцы, трое пасажыраў з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў бальніцу.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўцы былі цвярозыя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031